Васковая моль 2/619

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Васковая тэмпера 2/619

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСКО́ВАЯ МОЛЬ,

агнёўка пчаліная вялікая (Galleria mellonella), матыль сям. агнёвак. Пашырана ў Еўразіі, на Беларусі — у раёнах пчалярства. Актыўная на змярканні і ноччу.

Даўж 15—20 мм, размах крылаў 15—35 мм. Пярэднія крылы ў самкі фіялетава-шэрыя, у самца бураватыя, заднія шэрыя. Яйцы адкладвае ў шчыліны і смецце на дне вуллёў, на соты. Вусені (клочні) даўж. 14—18 мм брудна-белыя з карычневай галавой. Кормяцца арган. рэшткамі, потым воскам сотаў, коканамі пчол (ператвараюць іх у парахню). Ячэйкі сотаў аплятаюць павуцінай. Акукліванне ў коканах. За год 2—3 пакаленні. Вусені або яйцы зімуюць. Васковая моль шкодзіць пчалярству. Пры масавым размнажэнні пчаліныя сем’і гінуць.

т. 4, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

воск, -у, м.

Мяккае пластычнае рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы для будовы сотаў.

Тапіць в.

Мяккі як в.

|| прым. васко́вы, -ая, -ае.

Васковая свечка.

В. твар (перан.: бледна-жоўты). Васковая спеласць зерня (фаза спеласці перад поўным паспяваннем).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мало́чна-васко́вы, -ая, -ае.

Пра ступень спеласці збажыны: якая вызначаецца светла-жоўтым колерам.

Малочна-васковая спеласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

васко́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з воску; насычаны воскам. Васковая свечка. Васковая папера. // Падобны на воск; жаўтлявы. Васковы твар. □ Зялёнае, стромкае жыта за апошнія дні пачынала набываць васковую афарбоўку. Кавалёў.

•••

Васковая спеласць гл. спеласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васко́вы, -ая, -ае.

1. гл. воск.

2. Колеру, падобнага на воск; жаўтлявы.

В. твар.

Васковая спеласць — спеласць, якая папярэднічае поўнаму паспяванню зерня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

восково́й васко́вы;

воскова́я спе́лость (зре́лость) с.-х. васко́вая спе́ласць;

воскова́я жи́вопись васко́вы жы́вапіс;

воскова́я моль зоол. васко́вая моль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

васко́вы Wachs-; wächsern;

васко́вая све́чка Wchskerze f -, -n;

васко́вая спе́ласць с.-г. Wchsreife f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

васко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. васко́вы васко́вая васко́вае васко́выя
Р. васко́вага васко́вай
васко́вае
васко́вага васко́вых
Д. васко́ваму васко́вай васко́ваму васко́вым
В. васко́вы (неадуш.)
васко́вага (адуш.)
васко́вую васко́вае васко́выя (неадуш.)
васко́вых (адуш.)
Т. васко́вым васко́вай
васко́ваю
васко́вым васко́вымі
М. васко́вым васко́вай васко́вым васко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)