вапняко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вапняко́вы вапняко́вая вапняко́вае вапняко́выя
Р. вапняко́вага вапняко́вай
вапняко́вае
вапняко́вага вапняко́вых
Д. вапняко́ваму вапняко́вай вапняко́ваму вапняко́вым
В. вапняко́вы (неадуш.)
вапняко́вага (адуш.)
вапняко́вую вапняко́вае вапняко́выя (неадуш.)
вапняко́вых (адуш.)
Т. вапняко́вым вапняко́вай
вапняко́ваю
вапняко́вым вапняко́вымі
М. вапняко́вым вапняко́вай вапняко́вым вапняко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вапняко́вы мин. известняко́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вапняко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вапняку. Вапняковыя пароды. // Зроблены з вапняку. Вапняковыя пліткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вапня́к, -у́, м.

Асадкавая горная парода, якая мае ў сабе вапну.

|| прым. вапняко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пясча́нікава-вапняко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пясча́нікава-вапняко́вы пясча́нікава-вапняко́вая пясча́нікава-вапняко́вае пясча́нікава-вапняко́выя
Р. пясча́нікава-вапняко́вага пясча́нікава-вапняко́вай
пясча́нікава-вапняко́вае
пясча́нікава-вапняко́вага пясча́нікава-вапняко́вых
Д. пясча́нікава-вапняко́ваму пясча́нікава-вапняко́вай пясча́нікава-вапняко́ваму пясча́нікава-вапняко́вым
В. пясча́нікава-вапняко́вы (неадуш.)
пясча́нікава-вапняко́вага (адуш.)
пясча́нікава-вапняко́вую пясча́нікава-вапняко́вае пясча́нікава-вапняко́выя (неадуш.)
пясча́нікава-вапняко́вых (адуш.)
Т. пясча́нікава-вапняко́вым пясча́нікава-вапняко́вай
пясча́нікава-вапняко́ваю
пясча́нікава-вапняко́вым пясча́нікава-вапняко́вымі
М. пясча́нікава-вапняко́вым пясча́нікава-вапняко́вай пясча́нікава-вапняко́вым пясча́нікава-вапняко́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Вапняковы туф, гл. Траверцін

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вапняковы шпат, гл. Кальцыт

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

известняко́вый мин. вапняко́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАРАБІ́-ЯЙЛА́,

вялікі вапняковы масіў у галоўнай градзе Крымскіх гор, на ПнУ ад г. Алушта, на Украіне. Выш. да 1254 м (г. Тай-Коба). Камяністая платопадобная паверхня. Паўн. схіл спадзісты, паўд. — абрывісты. К.-Я. бязлесная, у паніжэннях — лугава-стэпавая расліннасць. Карставыя пячоры і прыродныя шахты.

т. 8, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эпітэ́ка

(ад эпі- + -тэка)

знешні вапняковы валік на ніжнім краі цела каралавага паліпа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)