ВАЛЬХА́ЛА, вальгала,

валгала, у скандынаўскай міфалогіі нябесны палац Одзіна, куды трапляюць храбрыя воіны, якія загінулі ў бітве. У вальхале яны балююць і працягваюць ранейшае гераічнае жыццё. Асвятлялі вальхалу бліскучыя мячы.

т. 3, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вальха́ла

гл. валгала.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

валга́ла, вальха́ла

(ням. Walhalla, ад ст.-сканд. Valhöll = палац забітых)

паводле старажытнаскандынаўскай міфалогіі, палац бога Одзіна, дзе знайшлі прыстанак душы забітых воінаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)