Дысіліцыд вальфраму 2/586

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Карбід вальфраму 2/586

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вальфраму трохвокіс 2/585

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛЬФРА́МУ КАРБІ́ДЫ,

хімічныя злучэнні вальфраму з вугляродам. Вядомыя вальфраму карбіды: монакарбід (WC) і гемікарбід (W2C, існуе толькі пры высокіх т-рах).

Монакарбід вальфрамукрышт. рэчыва шэрага колеру, tпл 2776 °C, шчыльн. 15 600 кг/м³. Мае высокую цв., кіслотаўстойлівы, у паветры пры t > 430 °C акісляецца. Атрымліваюць узаемадзеяннем вальфраму з вугляродам пры т-ры 1430—1630 °C у атмасферы вадароду, аднаўленнем аксіду (WO3) вугалем. Выкарыстоўваюць як аснову металакерамічных цвёрдых сплаваў, для легіравання хуткарэзных сталяў, нанясення зносаўстойлівых наплавачных пакрыццяў на метал. паверхні.

т. 3, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вальфра́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. вальфра́м
Р. вальфра́му
Д. вальфра́му
В. вальфра́м
Т. вальфра́мам
М. вальфра́ме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вальфра́мавы, ‑ая, ‑ае.

З прымессю вальфраму. Вальфрамавая руда. // Зроблены з вальфраму. Вальфрамавая ніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэелі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Мінерал у выглядзе белых або шэрых крышталяў; руда вальфраму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нізкалегі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Спец. З невялікай колькасцю легіруючых элементаў (хрому, вальфраму і пад.). Нізкалегіраваныя сталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вальфрамі́т

(ням. Wolframit)

мінерал класа вальфраматаў бура-чорнага або чырванаватага колеру; руда вальфраму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

М’ЕЙ, Мергуі,

горад на Пд М’янмы. Каля 400 тыс. ж. (1997). Порт на Андаманскім м. Цэнтр здабычы волава і вальфраму. Рыбалоўства, здабыча жэмчугу. Суднабудаванне.

т. 10, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)