Разм. Спехам, наспех; на скорую руку. Валька сёрбаў нахапкам, увесь час хваліў юшку.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́нік, ‑а, м.
Цынічны чалавек. [Іван:] — Ну і цынік жа ты, Валька. Пра дзяўчат гаворыш, нібыта чаравікі купляеш — хоць дзесяць пар мерай, а браць неабавязкова.Грахоўскі.
[Ад грэч. kyon — сабака.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грабяне́ц, ‑нца, м.
Разм. Тое, што і грэбень. З грабянцом у кароткай прычосцы, у лёгкай стракатай сукенцы, румяная — Валька смяецца цяпер, як дзяўчынка.Брыль.З ганка быў відаць грабянец лесу.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знараві́цца, ‑раўлюся, ‑равішся, ‑равіцца; зак.
Разм. Зрабіцца наравістым, упартым. Валька Янкава сказала Тодарчыку не кідаць Смыка, бо ён наравісты. А знаравіцца — кладзецца ў аглоблях нават на сухім. Хоць забі яго.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.
Заглушыць сваім крыкам голас другога; дабіцца, дамагчыся таго, каб свой голас быў пачуты сярод іншых гукаў. Пеўні стараліся перакрычаць адзін другога.Даніленка.— Дзядзька Сцяпан! — старалася перакрычаць Ячнага Валька. — Дзядзька Сцяпан!..Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цішко́м, прысл.
1. Непрыкметна, употай; крадучыся, крадком. І Губіч тут быў не аднойчы, Не раз прабіраўся цішком Бязлюднаю сцежкаю воўчай У гэты эсэсаўскі дом.Колас.
2. Ціха, нягучна, без шуму. Ноччу Валька плакала цішком, каб не пачуў чужы.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАНЧАРЭ́НКА (па мужу Яўдошанка) Надзея Мацвееўна
(н. 1.7.1929, г. Адэса, Украіна),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыла Адэскае тэатр. вучылішча (1950). У 1955—88 у Брэсцкім драм. т-ры імя ЛКСМБ. Выконвала драм. і характарныя ролі. Спалучэнне жаноцкасці з унутр. цвёрдасцю характару, эмацыянальнасць, глыбокае пранікненне ва ўнутр. свет гераінь вызначальныя ў мастацтве Ганчарэнкі. Сярод лепшых роляў: Зорына, Марына («Брэсцкая крэпасць», «Людзі і камяні» К.Губарэвіча), Інга («Чатыры крыжы на сонцы» А.Дзялендзіка), Наталля Фадзееўна («І змоўклі птушкі...» І.Шамякіна), Ганна Ісакаўна («Верачка» А.Макаёнка), Маці («Парог» А.Дударава), Яўгенія, Мамаева («На бойкім месцы», «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Наташа («Тры сястры» А.Чэхава), Валька («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Марсела («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), лэдзі Мільфард («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Эліза («Пігмаліён» Б.Шоу).
Валка2 ’група людзей’ (Мат. Гом.). Мяркуючы па кантэксту («Пойдзе цяпер другая валка»), валка < вал, валіць ’ісці густа’ (пра людзей, снег).
Валка3 (крочыць) ’шпарка ісці натоўпам’ (КТС). Да валіць1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДАВІДО́ВІЧ (Лілія Міхайлаўна) (н. 25.12.1936, г. Гродна),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1975). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1960). Працуе ў Нац. т-ры імя Я.Купалы. У яе творчасці спалучаюцца быт. і рамантычнае мастацтва, вастрыня і яскравасць малюнка ролі з лірызмам і паэтычнасцю. Найб. поўна яе акцёрская індывідуальнасць раскрылася ў ролі Ганны Чарнушкі («Людзі на балоце» паводле І.Мележа; Дзярж. прэмія Беларусі 1966 за выкананне аднайм. ролі ў тэлеспектаклі). Сярод роляў: Рая, Соня, Галя («Пагарэльцы», «Лявоніха на арбіце», «Трыбунал» А.Макаёнка), Вера («Радавыя» А.Дударава), Юлія Тугіна («Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Валька, Марыя Сяргееўна («У мяцеліцу», «Залатая карэта» Л.Лявонава), Шафрак («У ноч зацьмення месяца» М.Карыма), Дзіяна («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Аманда («Блакітная ружа» Т.Уільямса). Здымаецца ў кіно («Вазьму твой боль», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і інш.), тэлеспектаклях («Крах», «Ткачы», «Федра»).
Л.М.Давідовіч.Л.М.Давіловіч у ролях Юліі Тугінай (злева) і Ганны Чарнушкі.