валко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. валко́вы валко́вая валко́вае валко́выя
Р. валко́вага валко́вай
валко́вае
валко́вага валко́вых
Д. валко́ваму валко́вай валко́ваму валко́вым
В. валко́вы (неадуш.)
валко́вага (адуш.)
валко́вую валко́вае валко́выя (неадуш.)
валко́вых (адуш.)
Т. валко́вым валко́вай
валко́ваю
валко́вым валко́вымі
М. валко́вым валко́вай валко́вым валко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

валко́вы

1. тех. валко́вый;

2. сущ. (рабочий в текстильной промышленности) ска́лочник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Валковы ’рабочы, які перыць бялізну’ (БРС). Да валёк, вал3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валко́вый техн. валко́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ска́лочник текст. валко́вы, -вага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гро́хат, -а, М -хаце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Вялікае рэшата для прасейвання сыпкіх матэрыялаў і сарціроўкі іх па велічыні.

2. Машына для прасейвання з такімі рашотамі.

Валковы г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГРО́ХАТ,

машына або прыстасаванне для мех. раздзялення і сартавання кускавых і сыпкіх матэрыялаў пры дапамозе паверхняў з калібраванымі адтулінамі. Бываюць нерухомыя з нахіленай (не менш як на 50°) прасейвальнай паверхняй (каласніковыя, дугавыя, канічныя для папярэдняга аддзялення буйных кускоў), рухомыя са зваротна-паступальным або вярчальным рухам рабочага органа — рашоткі або сіта (валковыя, ланцуговыя, вібрацыйныя, барабанныя, хістальныя і інш.), а таксама гідраўлічныя, у якіх матэрыял перамяшчаецца вадой. Выкарыстоўваюцца ў прам-сці і сельскай гаспадарцы (для раздзялення па класах буйнасці або на фракцыі зерня, клубняплодаў, вугалю, руды, друзу і інш., абязводжвання прадуктаў мокрага абагачэння). Прадукцыйнасць грохата да 250 м³/гадз.

І.​І.​Леановіч.

Грохаты: 1 — валковы для грубага сартавання; 2, 3 — вібрацыйныя адно- і двухсітавыя.

т. 5, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)