Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
валачо́бнікм., уст. волоче́бник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
валачо́бнік, ‑а, м.
Уст. Песеннік, які ходзіць у велікодныя дні па дварах з віншавальнымі песнямі. Настаў вялікдзень. Пайшоў Сцяпанка з іншымі хлапчукамі ў валачобнікі на ўсю ноч.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валачо́бнікм. Téilnehmer éines Vólksfestes (kurz vor Óstern)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Валачо́бнік ’адзін з групы песняроў, што хадзілі па хатах у велікодныя дні’ (БРС, Мядзв., Грыг., Шн., Гарэц., КЭС, Інстр. II). Рус.волочебник, волочобник ’тс’, укр.волочиння ’хаджэнне на вялікдзень’, Існуе вялікая колькасць варыянтаў гэтай назвы; параўн. валачэбнік (< валачэба), валачоўнік (< валачоўе), валачоннік (< валачонне), валачыннік (< валачынне). Валачобнік да валачыцца (Крукоўскі, Уплыў, 60) праз *валачоба ’хаджэнне на вялікдзень’ (параўн. хвароба).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лалы́н ’песня, якая спявалася ў час спектакля лялек’ (Ніколькі, Міф.), лалыншчык ’валачобнік, чараўнік’ (Кар., 1, 1904, 130) паходзяць з літ.laläuti ’спяваць’, lalaunińkas ’валачобнік, які спявае на Пасху’ (Патабня, Веснянка, 20).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галыко́ннік ’валачобнік’ (Сцяшк. МГ): «Галыконнікі ходзяць і спяваюць пад вокнамі, за гета ім даюць чырвоныя яйкі». Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валачо́бнае ’тое, што звязана з хаджэннем у велікодныя дні: спевы, падарункі і інш.’ (КЭС, Маш., Шпіл.): «хадзіць па валачобнаму». Да *валачоба; гл. валачобнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лалоўнікі, лала́ўнікі ’людзі, якія хадзілі ў першыя дні вялікадня’, ’валачобнікі’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ.laláuninkas ’валачобнік’ (Грынавецкене, Сл. паўн.-зах. 2, 613), літ.lalė́ti ’галасаваць, гаманіць’. Гл. яшчэ лалы́н.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Куко́льнік ’валачобнік’ (Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах., Жыв. сл., Доўн.-Зап. 1). Да кукобнік ’тс’ (БелСЭ, 2, 569). Гл. кукобіць. Валачобнікі спявалі гаспадарам хаты віншавальныя песні і тым самым прыносілі дабро ў хату, як дамавік *кук.