вако́льны, -ая, -ае.

1. Размешчаны вакол.

Вакольныя нівы.

2. Які ляжыць у баку ад самага кароткага шляху.

Вакольная дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вако́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вако́льны вако́льная вако́льнае вако́льныя
Р. вако́льнага вако́льнай
вако́льнае
вако́льнага вако́льных
Д. вако́льнаму вако́льнай вако́льнаму вако́льным
В. вако́льны (неадуш.)
вако́льнага (адуш.)
вако́льную вако́льнае вако́льныя (неадуш.)
вако́льных (адуш.)
Т. вако́льным вако́льнай
вако́льнаю
вако́льным вако́льнымі
М. вако́льным вако́льнай вако́льным вако́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вако́льны

1. окружа́ющий, окре́стный;

~ныя вёскі — окре́стные дере́вни;

2. око́льный, кру́жный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вако́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны наўкола. Вакольныя нівы. □ Адсюль добра відны вакольныя вёскі, зялёныя палі з лугамі, лес за сялом. Каваль.

2. Які ляжыць у баку ад самага кароткага шляху, кружны. Ехаць вакольнай дарогай. □ [Мужчыны] выйшлі на Жукаву вуліцу, каб абагнуць рынак і вакольным шляхам спусціцца на Лог. Гартны.

3. у знач. наз. вако́льнае, ‑ага, н. Навакольнае асяроддзе. У некаторых апавяданнях наглядаецца чулае, індывідуальнае ўспрыманне ўсяго вакольнага. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вако́льны:

вако́льны шлях Úmweg m -(e)s, -e (тс перан);

вако́льным шля́хам auf Úmwegen; durch Wnkelzüge

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кру́жный разг. кружны́; вако́льны;

кру́жным путём а) кружно́й даро́гай; б) перен. вако́льным шля́хам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

devious

[ˈdi:viəs]

adj.

1) вако́льны, кружны́ (даро́га); абхо́дны, пакруча́сты

2) хі́тры, няшчы́ры; несумле́нны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

навакольны, акалічны, ваколічны, вакольны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

indirect

[,ɪndəˈrekt]

adj.

1) няпро́сты, абхо́дны, вако́льны

2) пабо́чны

3) ухі́лісты, уні́клівы (адка́з)

4) несумле́нны, круце́льскі

5) уско́сны

indirect object — уско́снае дапаўне́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

roundabout

[ˈraʊndə,baʊt]

adj.

акружны́, абыхо́дны, вако́льны

a roundabout route — абыхо́дны шлях

I heard it in a roundabout way — Гэ́та дайшло́ да мяне́ акружны́м шля́хам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)