важні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. важні́ца важні́цы
Р. важні́цы важні́ц
Д. важні́цы важні́цам
В. важні́цу важні́цы
Т. важні́цай
важні́цаю
важні́цамі
М. важні́цы важні́цах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ВА́ЖНІЦА,

тып старадаўняга збудавання ў гарадах і мястэчках ВКЛ, дзе ўзважвалі і вымяралі прывезеныя купцамі на продаж збожжа і інш. тавары. Найчасцей важніца — 1-павярховы мураваны ці драўляны будынак, унутры якога былі 2 памяшканні: уласна важніца, дзе захоўвалі гарадскія вагі і меры, і «мерніца», дзе ўзважвалі і вымяралі тавары. На Беларусі ў 16—18 ст. важніцы існавалі ва ўсіх значных гарадах; звычайна на гандл. плошчах, часам іх блакіравалі з ратушамі і гандлёвымі радамі.

т. 3, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ва́жніца ’важнасць; важная асоба’ (іран.) (Гарэц.). Да важны1 суфікс жаночага роду ‑іца.

Важні́ца ’вагавая’ (З нар. сл.). Да *ваг‑ьн‑іца < вага. Параўн. іншыя назвы месца, дзе важаць: вагавая (БРС), важыўня (Бяльк.), вагільнік (З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

важні́ца

1. Месца, дзе важаць грузы (Горкі Маг. губ.).

2. Вагавы хлеў (Маг. губ. вед., № 44, 1854, 793).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

весова́я сущ. важні́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ва́гільнік ’вагавая’ (З нар. сл.). Гл. важніца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Важыўня́ ’месца, дзе важаць’ (Бяльк.). Гл. важніца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Важне́цкі (БРС). Да важны (гл.). Словаўтваральнай паралеллю можа служыць маладзецкі. Параўн. таксама Nomina agentis важніца ’важная асоба’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВІ́ЦЕБСКІ ГАСЦІ́НЫ ДВОР.

Існаваў у Віцебску ў 17 ст. Пабудаваны з дрэва на тэр. Узгорскага замка ў комплексе з 89 крамамі і складамі, якія ўтваралі прамавугольную ў плане гандлёвую плошчу, забудаваную з чатырох бакоў і злучаную з Верхнім замкам мостам цераз р. Віцьба. Гал. квадратны ў плане будынак быў завершаны высокім вальмавым дахам з бельведэрам і балюстрадай вакол яго. Бельведэр быў накрыты купалам, завершаным галоўкай на васьмерыку, увянчаны шпілем з гарадскім гербам. Каля будынка размяшчалася важніца, дзе захоўваліся гарадскія вагі, 7 камор для тавараў, стайня. Двор адлюстраваны на «Чарцяжы» Віцебска 1664. Будынак апісаны ў інвентары Віцебска сярэдзіны 17 ст.

т. 4, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)