Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
вадабо́йм., гидр. водобой
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вадабо́й, ‑я, м.
Спец. Умацаваная частка рэчышча ракі, якая прымае на сябе напор плыні вады з плаціны. Старэйшыя спыняліся на мастку, глядзелі цераз парэнчы ўніз на прасмалены насціл вадабоя.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вадабо́й ’насціл з дошак, на які падае вада з плаціны і які прадухіляе ўзнікненне ямаў’ (КЭС). Да вада і біць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
водобо́йгидр.вадабо́й, -бо́ю м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВАДАЗЛІ́Ў,
перашкода (парог), цераз якую пераліваецца паток вады. Бываюць з тонкай сценкай, шырокім парогам або практычнага профілю, збудаванага адпаведна траекторыі ніжняй паверхні свабоднага патоку вады, што пераліваецца цераз тонкую сценку. Вадазлівы, што выкарыстоўваюцца ў лабараторнай і гідраметрычнай практыцы, наз.вымернымі.
Для засяроджвання патокаў у грэбені вадазліву робяць адтуліны прамавугольнай, трохвугольнай або трапецападобнай формы, абмежаваныя з бакоў устоямі або быкамі (прамежкавымі сценкамі). Для засцярогі рэчышча ад размываў, успрымання ўдараў струменяў і змяншэння энергіі патокаў вады за вадазлівам размяшчаюць вадабой (бетонную або драўляную пліту), звычайна ў комплексе з вадабойнымі калодзежамі, вадабойнымі сценамі і інш. Вадазліў гідратэхнічны — тое, што вадаскід.
Схемы вадазліваў: а — з тонкай сценкай; б — з шырокім парогам; в — практычнага профілю; г — вадазліўная плаціна з вадабоем; 1 — вадазліў; 2 — гасільнікі; 3 — вадабойны калодзеж; 4 — вадабой; 5 — вадабойная сцяна.