вагаўшчы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто займаецца ўзважваннем чаго-н.

Чыгуначны в.

|| ж. вагаўшчы́ца, -ы, мн. -ы, -чы́ц.

|| прым. вагаўшчы́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вагаўшчы́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вагаўшчы́к вагаўшчыкі́
Р. вагаўшчыка́ вагаўшчыко́ў
Д. вагаўшчыку́ вагаўшчыка́м
В. вагаўшчыка́ вагаўшчыко́ў
Т. вагаўшчыко́м вагаўшчыка́мі
М. вагаўшчыку́ вагаўшчыка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вагаўшчы́к, -ка́ м. весовщи́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вагаўшчы́к, ‑а, м.

Той, хто займаецца ўзважваннем або наглядае за ўзважваннем. Прыземісты вагаўшчык дакладна заносіў у сшытак колькасць узважаных скрыняў. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вагаўшчы́к м. Wegemeister m -(s), -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вагаўшчы́к (БРС). Калька з рус. весовщик (Крукоўскі, Уплыў, 119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

весовщи́к вагаўшчы́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вагаўшчы́ца, ‑ы, ж.

Жан. да вагаўшчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Весаўшчы́квагаўшчык’ (Яруш.), укр. висовщик < рус. весовщик ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КРАФТ (Kraffi, Kraft) Адам (каля 1460, г. Нюрнберг ?, Германія — 1508 або 1509), нямецкі скульптар, прадстаўнік мастацтва, пераходнага ад готыкі да Адраджэння. Працаваў у Нюрнбергу.

Творчасць вызначаецца стрыманасцю вобразаў, размераным рытмам, пластычнай важкасцю форм, ураўнаважанасцю кампазіцый. У работах часам трапляюцца жанравыя элементы. Сярод твораў: надмагілле Зебальда Шрэера (1490—92), дарахавальніца з партрэтнымі фігурамі К. і 2 чаляднікаў (1493—96), рэльеф «Вагаўшчык» (1497), серыя з 7 рэльефаў «Хрэсны шлях Хрыста» для могілак св. Іаана (каля 1505—08).

А.Крафт. Аплакванне Хрыста з серыі «Хрэсны шлях Хрыста». 1505—08.

т. 8, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)