вагавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вагавы́ вагава́я вагаво́е вагавы́я
Р. вагаво́га вагаво́й
вагаво́е
вагаво́га вагавы́х
Д. вагаво́му вагаво́й вагаво́му вагавы́м
В. вагавы́ (неадуш.)
вагаво́га (адуш.)
вагаву́ю вагаво́е вагавы́я (неадуш.)
вагавы́х (адуш.)
Т. вагавы́м вагаво́й
вагаво́ю
вагавы́м вагавы́мі
М. вагавы́м вагаво́й вагавы́м вагавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вагавы́ весово́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вагавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да вагі (у 1, 4 знач.). Вагавая адзінка. Вагавыя катэгорыі. Вагавы збор.

2. у знач. наз. вагава́я, о́й, ж. Памяшканне, прыстасаванае для ўзважвання якіх‑н. грузаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вагавы́

1. Wage-; Gewchts-;

вагавы́ збор Wegegebühr f -, -en;

2. спарт.:

вагава́я катэго́рыя Gewchtsklasse f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вага́, -і́, ДМ вазе́, мн. ва́гі і (з ліч. 2, 3, 4) вагі́, ва́гаў, ж.

1. толькі адз. Цяжар каго-, чаго-н., які вызначаецца ўзважваннем.

Вызначыць вагу тавару.

Вагой у дваццаць кілаграмаў.

Меры вагі.

Барэц цяжкай вагі.

2. толькі адз., перан. Уплыў, аўтарытэт, значэнне.

Мець вагу ў калектыве.

3. Прылада для ўзважвання чаго-н.

Аўтаматычныя вагі.

На вагу золата — вельмі дорага.

|| прым. вагавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

Вагавыя катэгорыі барцоў.

В. збор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вагавы аналіз 1/314; 2/537—538; 6/57

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

весово́й вагавы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вагаві́к ’той, хто ўзважвае і размяшчае грузы ў залежнасці ад іх вагі на чыгунцы’ (КТС). Да вагавы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МІ́НСКІ ЗАВО́Д «УДА́РНІК».

Засн ў 1927 у Мінску як ф-ка «Адраджэнне» па выпуску металавырабаў, дзіцячых цацак і інш. З 1930 вагавы з-д «Ударнік». У Вял. Айч. вайну разбураны. У 1948—67 адноўлены на новай пляцоўцы. З 1975 у складзе Мінскага НВА «Дармаш», з 1991 — адкрытага акц. т-ва «Амкадор», з 1996 — прадпрыемства «Завод «Ударнік» ААТ «Амкадор». Асн. прадукцыя (1999): пагрузчыкі франтальныя аднакаўшовыя, пагрузчыкі-экскаватары, пагрузчыкі бесперапыннага дзеяння (для снегу і сыпучых матэрыялаў), шнэкаротарныя снегаачышчальнікі, навясное абсталяванне рознага прызначэння і інш.

т. 10, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІГРО́МЕТР (ад гігра... + ...метр),

прылада для вымярэння вільготнасці паветра. Бывае вагавы (абсалютны), валасяны, плёначны, электралітычны, керамічны, кандэнсацыйны і інш.; выкарыстоўваюць таксама псіхрометр. З дапамогай вагавага гігрометра вызначаюць абс. вільготнасць па павелічэнні вагі гіграскапічнага рэчыва пасля паглынання вадзяной пары з вільготнага паветра. Адносную вільготнасць паветра вымяраюць з дапамогай розных тыпаў гігрометраў, з іх найб. пашыраны валасяны (выкарыстоўваюць абястлушчаны чалавечы волас, даўжыня якога большае пры павелічэнні вільготнасці) і плёначны (у якасці адчувальнага элемента выкарыстоўваюць арган. плёнку, якая расцягваецца ў вільготным і сціскаецца ў сухім паветры). Электралітычны гігрометр заснаваны на ўласцівасці гіграскапічнага слоя электраліту (хлорыстага літыю) мяняць эл. супраціўленне ў залежнасці ад вільготнасці паветра. У керамічным гігрометры выкарыстана залежнасць эл. супраціўлення керамікі (сумесі гліны, крэменю, кааліну і інш.) ад вільготнасці паветра. Кандэнсацыйным гігрометрам вызначаюць пункт расы па т-ры, пры якой на метал. люстэрку кандэнсуецца вільгаць.

Валасяны гігрометр.

т. 5, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)