Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
біч², -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).
Чалавек, які не мае месца жыхарства і пэўных заняткаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
біч¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Бізун, сплецены з дробных раменьчыкаў.
Ударыць бічом.
Б. сатыры (перан.).
2. Ударная частка некаторых механізмаў.
Бічы ў цапах.
3.перан., каго-чаго. Бедства, няшчасце.
Брак — б. вытворчасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
біч (род. біча́) м.
1. (цепа) би́ло ср.;
2.перен. бич;
б. саты́ры — бич сати́ры
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
біч, ‑а, м.
1. Ударная частка цэпа. Бічы ў цапах былі важкія і зручныя.Чорны.Па распушчаных снапах праходзімся толькі па разу: салома аж курыць пад бічамі, нібы яе задзірае, скубе, трасе і не можа ўзняць нейкі віхор...Місько.// Наогул — пра ўдарныя часткі некаторых механізмаў. Алёша адрэгуляваў зазоры паміж планкамі секцый падбарабання і бічамі барабана.Шамякін.
2. Бізун, сплецены з драбных раменьчыкаў. Не дагодзіш [князю] — бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы.Гарэцкі.//перан.; чаго. Выкрывальнае ўздзеянне чаго‑н. Біч сатыры.
3.перан.; каго-чаго. Бедства, няшчасце. Беспрацоўе — біч рабочага класа капіталістычных краін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІЧ Іван Андрэевіч (падп.псеўд. Таёжны; 1881; в. Ясьманаўцы Валожынскага р-на Мінскай вобл. — кастр., удзельнік грамадз. вайны. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. Хаваючыся ад паліцыі, выехаў у Сібір. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. Краснаярскага губрэўкома. Для барацьбы з Калчаком у лют. 1919 стварыў у с. Шытка Канскага пав. Енісейскай губ.партыз. атрад, з ім удзельнічаў у паўстанні, якое ахапіла 13 валасцей. Больш за 1000 партызанаў бесперапыннымі дыверсіямі на ўчастку Тайшэт-Тулун Сібірскай чыг. зрывалі забеспячэнне белагвардзейцаў на Усх. фронце, стварылі т.зв. «тайшэцкую затычку». Біч быў камісарам шыткінскіх партызанаў, узначальваў лятучы лыжны атрад. У вер. 1919 трапіў у палон, пасля катаванняў павешаны. У Тайшэце помнік Бічу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бічм
1. (цэпа) Péitsche f -, -n;
2.перан Géißel f -, -n; Plage f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БІЧ Міхаіл Восіпавіч
(н. 27.5.1937, в. Мілявічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1985). Скончыў БДУ (1958). З 1961 у Ін-це гісторыі АН Беларусі (з 1989 нам. дырэктара). Даследуе гісторыю Беларусі 19 — пач. 20 ст.: праблемы рабочага, с.-д., народніцкага і нац. руху, фарміравання паліт. партый, грамадска-паліт. барацьбы, перыяд. друку. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 2, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1, 1984), калект. манаграфій «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: са старажытных часоў да 1917 г.» (1985), «Полацк: Гіст. нарыс» (2-е выд., 1987). Аўтар дапаможнікаў і падручнікаў для сярэдняй школы.
Тв.:
Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883—1903 гг.Мн., 1973;
Рабочее движение в Белоруссии в 1861—1904 гг.Мн., 1983;
Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994 (у сааўт.).