БІ́ТУМНЫЯ ПЛА́СТЫКІ,

тэрмапластычныя матэрыялы на аснове прыродных або штучных нафтавых бітумаў, каменнавугальнага пеку або іх сплаваў. Змяшчаюць 25—60% напаўняльнікаў (баваўняныя ачоскі, кізельгур). Пластычныя сумесі бітуму з дробнадысперснымі напаўняльнікамі (мел, азбест і інш.) наз. бітумнымі масцікамі. Атмасфера- і вільгацеўстойлівыя; перапрацоўваюцца прасаваннем (5—20 МПа) загатовак пры т-ры да 175 °C. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці акумулятарных бакаў, дэталяў электра- і радыёапаратуры, дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў (напр., руберойду), пакрыццяў падлогі і інш.

т. 3, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

біту́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бітумаў, зроблены з бітумаў. Бітумныя матэрыялы. Бітумная масціка. Бітумныя пластыкі. Бітумныя лакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біту́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. біту́мны біту́мная біту́мнае біту́мныя
Р. біту́мнага біту́мнай
біту́мнае
біту́мнага біту́мных
Д. біту́мнаму біту́мнай біту́мнаму біту́мным
В. біту́мны (неадуш.) біту́мную біту́мнае біту́мныя (неадуш.)
Т. біту́мным біту́мнай
біту́мнаю
біту́мным біту́мнымі
М. біту́мным біту́мнай біту́мным біту́мных

Іншыя варыянты: бі́тумны.

Крыніцы: krapivabr2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бі́тумны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бі́тумны бі́тумная бі́тумнае бі́тумныя
Р. бі́тумнага бі́тумнай
бі́тумнае
бі́тумнага бі́тумных
Д. бі́тумнаму бі́тумнай бі́тумнаму бі́тумным
В. бі́тумны (неадуш.) бі́тумную бі́тумнае бі́тумныя (неадуш.)
Т. бі́тумным бі́тумнай
бі́тумнаю
бі́тумным бі́тумнымі
М. бі́тумным бі́тумнай бі́тумным бі́тумных

Іншыя варыянты: біту́мны.

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бі́тумны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бі́тумны бі́тумная бі́тумнае бі́тумныя
Р. бі́тумнага бі́тумнай
бі́тумнае
бі́тумнага бі́тумных
Д. бі́тумнаму бі́тумнай бі́тумнаму бі́тумным
В. бі́тумны (неадуш.)
бі́тумнага (адуш.)
бі́тумную бі́тумнае бі́тумныя (неадуш.)
бі́тумных (адуш.)
Т. бі́тумным бі́тумнай
бі́тумнаю
бі́тумным бі́тумнымі
М. бі́тумным бі́тумнай бі́тумным бі́тумных

Іншыя варыянты: біту́мны.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

біту́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. біту́мны біту́мная біту́мнае біту́мныя
Р. біту́мнага біту́мнай
біту́мнае
біту́мнага біту́мных
Д. біту́мнаму біту́мнай біту́мнаму біту́мным
В. біту́мны (неадуш.)
біту́мнага (адуш.)
біту́мную біту́мнае біту́мныя (неадуш.)
біту́мных (адуш.)
Т. біту́мным біту́мнай
біту́мнаю
біту́мным біту́мнымі
М. біту́мным біту́мнай біту́мным біту́мных

Іншыя варыянты: бі́тумны.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МАСЦІ́КІ (ад грэч. mastichē смала масцікавага дрэва) у будаўніцтве, матэрыялы ў выглядзе пластычных сумесяў арган. вяжучага рэчыва і танкамолатага напаўняльніка. Бываюць бітумныя, гумава-бітумныя, дзёгцевыя, палімерныя і інш.; гарачыя, якія перад выкарыстаннем разаграюць, і халодныя, якія разводзяць арган. растваральнікамі або вадой.

Дахавыя М. — бітумныя (руберойдавыя) і дзёгцевыя (толевыя) выкарыстоўваюць для прыклейвання рулонных дахавых матэрыялаў, гідраізаляцыйныя — для прыклейвання гідраізаляцыйных матэрыялаў, для абмазачнай ізаляцыі; М. на падлогу — бітумныя, для прыклейвання паркету, лінолеуму да асновы; герметызавальныя — для ўшчыльнення стыкаў зборных канструкцый. М. павінны быць цеплаўстойлівыя, з высокай клейкасцю, пластычнасцю і даўгавечнасцю.

А.​Я.​Вакар.

т. 10, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гу́мава-бі́тумны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гу́мава-бі́тумны гу́мава-бі́тумная гу́мава-бі́тумнае гу́мава-бі́тумныя
Р. гу́мава-бі́тумнага гу́мава-бі́тумнай
гу́мава-бі́тумнае
гу́мава-бі́тумнага гу́мава-бі́тумных
Д. гу́мава-бі́тумнаму гу́мава-бі́тумнай гу́мава-бі́тумнаму гу́мава-бі́тумным
В. гу́мава-бі́тумны (неадуш.)
гу́мава-бі́тумнага (адуш.)
гу́мава-бі́тумную гу́мава-бі́тумнае гу́мава-бі́тумныя (неадуш.)
гу́мава-бі́тумных (адуш.)
Т. гу́мава-бі́тумным гу́мава-бі́тумнай
гу́мава-бі́тумнаю
гу́мава-бі́тумным гу́мава-бі́тумнымі
М. гу́мава-бі́тумным гу́мава-бі́тумнай гу́мава-бі́тумным гу́мава-бі́тумных

Іншыя варыянты: гу́мава-біту́мны.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гу́мава-біту́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гу́мава-біту́мны гу́мава-біту́мная гу́мава-біту́мнае гу́мава-біту́мныя
Р. гу́мава-біту́мнага гу́мава-біту́мнай
гу́мава-біту́мнае
гу́мава-біту́мнага гу́мава-біту́мных
Д. гу́мава-біту́мнаму гу́мава-біту́мнай гу́мава-біту́мнаму гу́мава-біту́мным
В. гу́мава-біту́мны (неадуш.)
гу́мава-біту́мнага (адуш.)
гу́мава-біту́мную гу́мава-біту́мнае гу́мава-біту́мныя (неадуш.)
гу́мава-біту́мных (адуш.)
Т. гу́мава-біту́мным гу́мава-біту́мнай
гу́мава-біту́мнаю
гу́мава-біту́мным гу́мава-біту́мнымі
М. гу́мава-біту́мным гу́мава-біту́мнай гу́мава-біту́мным гу́мава-біту́мных

Іншыя варыянты: гу́мава-бі́тумны.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДА́ХАВЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,

будаўнічыя матэрыялы, з якіх робяць дахі будынкаў і збудаванняў. Характарызуюцца воданепранікальнасцю, мароза-, вогне- і вільгацеўстойлівасцю, трываласцю, лёгкасцю.

Адрозніваюць Д.м.: цвёрдыя (штучныя — лісты, пліткі), гнуткія (рулонныя, найб. пашыраны) і пластычныя (масцікавыя); сілікатныя (азбестацэментныя хвалепадобныя лісты і пліткі, гл. Азбестацэментныя вырабы і канструкцыі; чарапіца, шыфер); арганічныя (драўняныя — гонта, драніцы, дошкі; бітумныя і дзёгцевыя — пергамін, руберойд, таль, палімерныя на аснове пластмас — плоскія і хвалепадобныя пліты з шклапластыкаў і інш.); металічныя (лісты дахавай сталі, алюмінію, цынку). Пластычныя Д.м. — бітумныя, бітумна-палімерныя і дзёгцевыя масцікі.

т. 6, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)