бі́тумна-мінера́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бі́тумна-мінера́льны бі́тумна-мінера́льная бі́тумна-мінера́льнае бі́тумна-мінера́льныя
Р. бі́тумна-мінера́льнага бі́тумна-мінера́льнай
бі́тумна-мінера́льнае
бі́тумна-мінера́льнага бі́тумна-мінера́льных
Д. бі́тумна-мінера́льнаму бі́тумна-мінера́льнай бі́тумна-мінера́льнаму бі́тумна-мінера́льным
В. бі́тумна-мінера́льны (неадуш.)
бі́тумна-мінера́льнага (адуш.)
бі́тумна-мінера́льную бі́тумна-мінера́льнае бі́тумна-мінера́льныя (неадуш.)
бі́тумна-мінера́льных (адуш.)
Т. бі́тумна-мінера́льным бі́тумна-мінера́льнай
бі́тумна-мінера́льнаю
бі́тумна-мінера́льным бі́тумна-мінера́льнымі
М. бі́тумна-мінера́льным бі́тумна-мінера́льнай бі́тумна-мінера́льным бі́тумна-мінера́льных

Іншыя варыянты: біту́мна-мінера́льны.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

біту́мна-мінера́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. біту́мна-мінера́льны біту́мна-мінера́льная біту́мна-мінера́льнае біту́мна-мінера́льныя
Р. біту́мна-мінера́льнага біту́мна-мінера́льнай
біту́мна-мінера́льнае
біту́мна-мінера́льнага біту́мна-мінера́льных
Д. біту́мна-мінера́льнаму біту́мна-мінера́льнай біту́мна-мінера́льнаму біту́мна-мінера́льным
В. біту́мна-мінера́льны (неадуш.)
біту́мна-мінера́льнага (адуш.)
біту́мна-мінера́льную біту́мна-мінера́льнае біту́мна-мінера́льныя (неадуш.)
біту́мна-мінера́льных (адуш.)
Т. біту́мна-мінера́льным біту́мна-мінера́льнай
біту́мна-мінера́льнаю
біту́мна-мінера́льным біту́мна-мінера́льнымі
М. біту́мна-мінера́льным біту́мна-мінера́льнай біту́мна-мінера́льным біту́мна-мінера́льных

Іншыя варыянты: бі́тумна-мінера́льны.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бі́тумна-паліме́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бі́тумна-паліме́рны бі́тумна-паліме́рная бі́тумна-паліме́рнае бі́тумна-паліме́рныя
Р. бі́тумна-паліме́рнага бі́тумна-паліме́рнай
бі́тумна-паліме́рнае
бі́тумна-паліме́рнага бі́тумна-паліме́рных
Д. бі́тумна-паліме́рнаму бі́тумна-паліме́рнай бі́тумна-паліме́рнаму бі́тумна-паліме́рным
В. бі́тумна-паліме́рны (неадуш.)
бі́тумна-паліме́рнага (адуш.)
бі́тумна-паліме́рную бі́тумна-паліме́рнае бі́тумна-паліме́рныя (неадуш.)
бі́тумна-паліме́рных (адуш.)
Т. бі́тумна-паліме́рным бі́тумна-паліме́рнай
бі́тумна-паліме́рнаю
бі́тумна-паліме́рным бі́тумна-паліме́рнымі
М. бі́тумна-паліме́рным бі́тумна-паліме́рнай бі́тумна-паліме́рным бі́тумна-паліме́рных

Іншыя варыянты: біту́мна-паліме́рны.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

біту́мна-паліме́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. біту́мна-паліме́рны біту́мна-паліме́рная біту́мна-паліме́рнае біту́мна-паліме́рныя
Р. біту́мна-паліме́рнага біту́мна-паліме́рнай
біту́мна-паліме́рнае
біту́мна-паліме́рнага біту́мна-паліме́рных
Д. біту́мна-паліме́рнаму біту́мна-паліме́рнай біту́мна-паліме́рнаму біту́мна-паліме́рным
В. біту́мна-паліме́рны (неадуш.)
біту́мна-паліме́рнага (адуш.)
біту́мна-паліме́рную біту́мна-паліме́рнае біту́мна-паліме́рныя (неадуш.)
біту́мна-паліме́рных (адуш.)
Т. біту́мна-паліме́рным біту́мна-паліме́рнай
біту́мна-паліме́рнаю
біту́мна-паліме́рным біту́мна-паліме́рнымі
М. біту́мна-паліме́рным біту́мна-паліме́рнай біту́мна-паліме́рным біту́мна-паліме́рных

Іншыя варыянты: бі́тумна-паліме́рны.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДА́ХАВЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,

будаўнічыя матэрыялы, з якіх робяць дахі будынкаў і збудаванняў. Характарызуюцца воданепранікальнасцю, мароза-, вогне- і вільгацеўстойлівасцю, трываласцю, лёгкасцю.

Адрозніваюць Д.м.: цвёрдыя (штучныя — лісты, пліткі), гнуткія (рулонныя, найб. пашыраны) і пластычныя (масцікавыя); сілікатныя (азбестацэментныя хвалепадобныя лісты і пліткі, гл. Азбестацэментныя вырабы і канструкцыі; чарапіца, шыфер); арганічныя (драўняныя — гонта, драніцы, дошкі; бітумныя і дзёгцевыя — пергамін, руберойд, таль, палімерныя на аснове пластмас — плоскія і хвалепадобныя пліты з шклапластыкаў і інш.); металічныя (лісты дахавай сталі, алюмінію, цынку). Пластычныя Д.м. — бітумныя, бітумна-палімерныя і дзёгцевыя масцікі.

т. 6, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСФАЛЬТАБЕТОНАЎКЛА́ДЧЫК,

машына для ўкладкі асфальтабетону і інш. бітумна-мінеральных сумесяў на аснову пры буд-ве і рамонце дарожных і аэрадромных пакрыццяў. Бываюць асфальтаўкладчыкі гусенічныя, калёсныя, камбінаваныя; цяжкія (прадукцыйнасць да 100 т/гадз) і лёгкія (25—50 т/гадз). Сумесь з бункера асфальтаўкладчыка падаецца да шнэкаў, якія размяркоўваюць яе па шырыні паласы ўкладкі. Разраўноўванне і прафіляванне пакрыцця робяцца з папярэднім яго ўшчыльненнем. Сучасныя асфальтаўкладчыкі аснашчаюцца аўтам. сістэмамі кіравання. Буйнейшыя вытворцы асфальтаўкладчыкаў у ЗША, Германіі, Расіі.

Асфальтабетонаўкладчык цяжкага тыпу на гусенічным хаду: 1 — бункер; 2 — размеркавальны шнэк; 3 — трамбавальны брус; 4 — выгладжвальная пліта.

т. 2, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУЛО́ННЫХ ДА́ХАВЫХ І ГІДРАІЗАЛЯЦЫ́ЙНЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна будаўнічых матэрыялаў прамысловасці па вытворчасці ўсіх відаў мяккіх дахавых (руберойду, пергаміну, толю і інш.) і гідраізаляцыйных матэрыялаў.

На Беларусі руберойд і пергамін пачалі вырабляць з 1961 на Мінскім камбінаце буд. матэрыялаў (з 1994 адкрытае акц. т-ва «Керамін»), дзе пабудаваны спец. цэх на адну тэхнал. лінію магутнасцю 21 млн. м² за год. У 1973 завершана буд-ва Асіповіцкага кардонна-руберойдавага завода (з 1994 акц. т-ва «Дах») магутнасцю 50 тыс. т дахавага кардону і 125 млн. м² мяккага крыцця за год. Тэхнал. абсталяванне для вырабу кардону пастаўлена фірмай «Фампа» (Польшча), усё астатняе абсталяванне — айч. прам-сцю. Для вырабу кардону выкарыстоўваюць рыззё, макулатуру, драўніну. Адкрытае акц. т-ва «Дах» — прадпрыемства з поўным закончаным тэхнал. цыклам вытв-сці мяккіх дахавых матэрыялаў. На ім асвоены выпуск новых відаў дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў на аснове бітумнага і бітумна-палімернага кампанентаў (біпалікрын і бікрын) з палепшанымі трываласнымі і эксплуатацыйнымі паказчыкамі. У якасці асновы гэтых матэрыялаў выкарыстоўваюць новыя імпартныя і айч. поліэфірныя і шкляныя палотны, тканіны. Вытв-сць гідрашклоізолу ў Рэспубліцы Беларусь наладжана ў адкрытым акц. т-ве «Гідрашклоізол» (пас. Бронная Гара Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.). У 1994 уведзена тэхнал. лінія магутнасцю 3 млн. м² за год. Выпушчана 1,45 млн. м² гідрашклоізолу (1998).

М.​Ф.​Грынько.

т. 13, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)