біскві́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. біскві́тны біскві́тная біскві́тнае біскві́тныя
Р. біскві́тнага біскві́тнай
біскві́тнае
біскві́тнага біскві́тных
Д. біскві́тнаму біскві́тнай біскві́тнаму біскві́тным
В. біскві́тны (неадуш.)
біскві́тнага (адуш.)
біскві́тную біскві́тнае біскві́тныя (неадуш.)
біскві́тных (адуш.)
Т. біскві́тным біскві́тнай
біскві́тнаю
біскві́тным біскві́тнымі
М. біскві́тным біскві́тнай біскві́тным біскві́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

біскві́тны бискви́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

біскві́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бісквіту; зроблены з бісквіту. Бісквітнае пірожнае. Бісквітны фарфор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біскві́тны Biskuit- [-´kvi:t-];

біскві́тнае піро́жнае Biskuitschnitte f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

біскві́т, -у, М -віце, мн. -ы, -аў, м.

Пульхнае салодкае печыва з цеста, у якое пакладзена шмат узбітых яек.

|| прым. біскві́тны, -ая, -ае.

Бісквітнае пірожнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бискви́тный біскві́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

торт, -а, М -рце, мн. тарты́, -о́ў, м.

Кандытарскі выраб са здобнага цеста з крэмам, фруктамі і пад.

Бісквітны т.

|| прым. то́ртавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

biszkoptowy

бісквітны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

руле́т, -та м., кул. руле́т;

мясны́ р. — мясно́й руле́т;

біскві́тны р. — бискви́тный руле́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГО́МЕЛЬСКАЕ АДКРЫ́ТАЕ АКЦЫЯНЕ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА «СПАРТА́К».

Засн. ў 1924 як кандытарскае прадпрыемства «Прасвет» па выпуску карамелі, цукерак, ірысу, мармеладу, з 1925 і халвы. У 1930—31 на яго аснове пабудаваны кандытарскі камбінат «Спартак». У Вял. Айч. вайну разбураны. У крас. 1944 аднавіў дзейнасць. У 1970—72 рэканструяваны. З 1993 сучасная назва. Асн. цэхі: карамельны, цукерачна-шакаладны, вафельны, бісквітны, патачны. У 1996 выпушчана 17 313 т кандытарскіх вырабаў. Супрацоўнічае з фірмамі Ізраіля, Ірландыі, Эстоніі, Украіны.

т. 5, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)