Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
jackstraw[ˈdʒækstrɔ:]n.AmEбіру́лькі (гульня)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
біру́лькавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бірулькі (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
біру́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Рмн. ‑лек; ж.
1. Упрыгожанне, падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і пад.
2.толькімн. (біру́лькі, ‑нек). Гульня, якая заключаецца ў тым, каб з кучкі дробных прадметаў выбраць кручком адно за адным, не пасунуўшы пры гэтым астатніх.
•••
Гуляць у бірулькігл. гуляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
біру́лькаж.
1.Ánhängsel n -s, -;
2.:
біру́лькімн. (гульня) Stäbchenspiel n -s, -е;
гуля́ць у біру́лькі das Stäbchenspiel spíelen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
біру́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.
1. Маленькая точаная фігурка, якая ўжыв. ў гульні, дзе трэба дастаць адну за адной такія фігуркі, не зварухнуўшы астатніх.
2. Падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і пад. як упрыгожанне.
◊
Гуляць у бірулькі (разм., неадабр.) — займацца пустымі справамі, марна траціць час.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МА́ЛІЯ,
рэшткі горада эпохі бронзы на паўн.-ўсх. узбярэжжы в-ва Крыт (Грэцыя), каля аднайм. паселішча; адзін з цэнтраў крыта-мікенскай культуры. Даследаваны: палац, пабудаваны мінойцамі каля 1900 да н.э., жылыя кварталы горада, некропаль. Сярод знаходак бронзавы меч з дзяржаннем са слановай косці, абкладзеным золатам і завершаны галоўкай з крышталю; кінжал з залатым дзяржаннем; каменная сякера з разным верхнім рабром з выяваю гатовага да скачка леапарда на прывязі. Пасля землетрасення 1750 да н.э. горад быў перабудаваны і існаваў прыблізна да 1450 да н.э.
А.В.Лоў.
Бірулькі ў выглядзе 2 пчол. Пахаванне каля Маліі. 2000 да н.э.
рускі кампазітар, дырыжор, педагог, муз. дзеяч. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1878, клас М.Рымскага-Корсакава), з 1878 выкладаў у ёй (з 1886 праф.). Прадстаўнік «Новай рус.муз. школы», чл. Бяляеўскага гуртка (з пач. 1880-х г.). Выступаў як дырыжор у «Рускіх сімфанічных канцэртах» і інш. Яго яскрава нац. ў сваёй аснове музыка роднасная музыцы М.Глінкі, А.Барадзіна, Рымскага-Корсакава. Асн. жанр творчасці — мініяцюра (сімфанічная, фп., вакальная). У фп. творах арганічна пераўтвораны некаторыя рысы музыкі Ф.Шапэна, Р.Шумана, у сімф. творах з характэрным багаццем тэмбравага каларыту вызначыўся прынцып камернага сімфанізму. Аўтар апрацовак (больш за 200) і складальнік зборнікаў рус.нар. песень. Сярод твораў: для аркестра — «Баба Яга» (1904), «Восем рускіх народных песень» (1906), «Чароўнае возера», «Пачвара» (абедзве 1909), «Танец амазонкі» (1910), «Журботная песня» (1914); камерна-інстр. ансамблі; для фп. — «Бірулькі» (14 п’ес, 1876), «Арабескі» (1878), «Пра даўніну» (1889), «Баркарола» (1898); хары, рамансы, 18 дзіцячых песень на нар. словы (1887—90).
Літ.:
Михайлов М. А.К.Лядов: Очерк жизни и творчества. 2 изд. Л., 1985.