біру́лька

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. біру́лька біру́лькі
Р. біру́лькі біру́лек
Д. біру́льцы біру́лькам
В. біру́льку біру́лькі
Т. біру́лькай
біру́лькаю
біру́лькамі
М. біру́льцы біру́льках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

біру́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Маленькая точаная фігурка, якая ўжыв. ў гульні, дзе трэба дастаць адну за адной такія фігуркі, не зварухнуўшы астатніх.

2. Падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і пад. як упрыгожанне.

Гуляць у бірулькі (разм., неадабр.) — займацца пустымі справамі, марна траціць час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біру́лька ж.

1. брело́к м.;

2. деревя́нная застёжка;

3. бирю́лька;

гуля́ць у ~кі — игра́ть в бирю́льки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

біру́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Упрыгожанне, падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і пад.

2. толькі мн. (біру́лькі, ‑нек). Гульня, якая заключаецца ў тым, каб з кучкі дробных прадметаў выбраць кручком адно за адным, не пасунуўшы пры гэтым астатніх.

•••

Гуляць у бірулькі гл. гуляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біру́лька ж.

1. nhängsel n -s, -;

2.:

біру́лькі мн. (гульня) Stäbchenspiel n -s, -е;

гуля́ць у біру́лькі das Stäbchenspiel spelen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Біру́лька. Рус. бирю́лька, укр. бирю́лька. У бел. мове біру́лька азначае розныя драўляныя вырабы (напр., ’невялікая палачка, якая ўжывалася замест гузіка’; ’драўляная частка ў плузе’ і г. д.). Слова цёмнага паходжання. Гараеў (17) лічыў, што яно ўтворана ад дзеяслова браць (таксама Шанскі, 1, Б, 123–124). Фасмер (1, 168) сумняваецца. Вельмі цікавую версію аб запазычанні з цюрк. моў вылучыла Мяркулава, Этимология, 1971, 185–190.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брело́к м. біру́лька, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

brelok

м. бірулька; начэпка;

brelok do kluczy — бірулька для ключоў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

брэло́к

(фр. breloque)

упрыгожанне, падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і інш.; бірулька.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бирю́льки мн. біру́лькі, -лек, ед. біру́лька, -кі ж.;

игра́ть в бирю́льки гуля́ць у біру́лькі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)