БІНА́РНЫЯ СПЛА́ВЫ,
двухкампанентныя сплавы з металаў ці з металу і неметалу.
т. 3, с. 154
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІНА́РНЫЯ ХІМІ́ЧНЫЯ БОЕПРЫПА́СЫ,
гл. ў арт. Хімічная зброя.
т. 3, с. 154
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
біна́рны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
біна́рны |
біна́рная |
біна́рнае |
біна́рныя |
| Р. |
біна́рнага |
біна́рнай біна́рнае |
біна́рнага |
біна́рных |
| Д. |
біна́рнаму |
біна́рнай |
біна́рнаму |
біна́рным |
| В. |
біна́рны (неадуш.) біна́рнага (адуш.) |
біна́рную |
біна́рнае |
біна́рныя (неадуш.) біна́рных (адуш.) |
| Т. |
біна́рным |
біна́рнай біна́рнаю |
біна́рным |
біна́рнымі |
| М. |
біна́рным |
біна́рнай |
біна́рным |
біна́рных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
біна́рны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які складаецца з дзвюх частак, двух кампанентаў (металаў або металу і неметалу). Бінарныя сплавы.
2. У інфарматыцы — тое, што і дваічны. Бінарная сістэма лічэння.
[Лац. binarius — двайны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІДРЫ́ДЫ,
хімічныя злучэнні вадароду з інш. элементамі. Простыя ці бінарныя гідрыды вядомыя для ўсіх элементаў, акрамя інертных газаў, плацінавых металаў (за выключэннем паладыю), серабра, золата, кадмію, ртуці, індыю, талію.
Гідрыды шчолачных і шчолачназямельных (акрамя магнію) металаў — солепадобныя іонныя злучэнні. Крышт. рэчывы, устойлівыя пры адсутнасці вільгаці (напр., гідрыды літыю LiH tпл 680 °C, кальцыю CaH2 tпл 815 °C). Пры ўзаемадзеянні з вадой утвараюць шчолачы і вадарод. Гідрыды пераходных металаў і рэдказямельных элементаў (металападобныя гідрыды) светла- ці цёмна-шэрыя крышт. рэчывы з метал. бляскам, устойлівыя на паветры пры пакаёвай т-ры (напр., гідрыды тытану TiH2 мае т-ру раскладання 600—700 °C). Гідрыды неметалаў — кавалентныя злучэнні, у асн. газападобныя рэчывы (высокатаксічныя, асабліва гідрыды мыш’яку AsH3 і фосфару PH3). Моцныя аднаўляльнікі, пры 100—300 °C раскладаюцца да элемента і вадароду. Бор і крэмній утвараюць вышэйшыя гідрыды: боравадароды і сіланы. Выкарыстоўваюць як аднаўляльнікі ў арган. сінтэзе і пры атрыманні металаў, як каталізатары, у вытв-сці паўправадніковых матэрыялаў (германію, крэмнію). Гл. таксама Алюмінію злучэнні, Літыю злучэнні.
т. 5, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)