біло́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
біло́нны |
біло́нная |
біло́ннае |
біло́нныя |
| Р. |
біло́ннага |
біло́ннай біло́ннае |
біло́ннага |
біло́нных |
| Д. |
біло́ннаму |
біло́ннай |
біло́ннаму |
біло́нным |
| В. |
біло́нны (неадуш.) біло́ннага (адуш.) |
біло́нную |
біло́ннае |
біло́нныя (неадуш.) біло́нных (адуш.) |
| Т. |
біло́нным |
біло́ннай біло́ннаю |
біло́нным |
біло́ннымі |
| М. |
біло́нным |
біло́ннай |
біло́нным |
біло́нных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
біло́нны спец. билло́нный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
біло́нны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да білону (у 2 знач.). Білонная манета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
билло́нный біло́нны, біло́навы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МАРАВЕ́ДЗІ.
марабаціна, залатая манета Іспаніі і Партугаліі. Выпускаліся ў 1112—1223 на ўзор араба-ісп. дынарыяў (у абарачэнні з 1087). Маса 3,46—3,9 г. У 2-й пал. 13 ст. некат. час выпускаліся білонныя, 60 штук якіх ішло на 1 залаты М. Пазней М. — грашова-лікавае паняцце. З 15 ст. выпускаліся білонныя, з 16 ст. — толькі медныя манеты ў 2, 4, 8 М. З 1474 білонны ісп. рэал змяшчаў 34 білонныя М.
т. 10, с. 102
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНА́РЫЙ (ад лац. denarius які складаецца з дзесяці),
1) сярэбраная манета Стараж. Рыма, чаканілася ў 269 да н.э. — 1-й пал. 3 ст. 2) Сярэбраная манета герм. дзяржаў у 5 — сярэдзіне 8 ст., якая імітавала рымскі Д.
3) Сярэбраная манета дзяржаў Зах. Еўропы ў сярэдзіне 8—1-й пал. 12 ст. У Беларусі абарачалася ў канцы 10 ст. — сярэдзіне 1060-х г. 4) Сярэбраная, потым білонная і медная разменная манета ў дзяржавах Зах. Еўропы ў 13—17 ст. 5) Сярэбраная манета ВКЛ у 14—15 ст., білонная — у 16 ст. У 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. вядомы білонны двайны Д.
6) Сучасная назва разменнай манеты ў Іраку, Босніі і Герцагавіне, Македоніі, Югаславіі.
т. 6, с. 350
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)