Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
бікла́га, -і, ДМ -ла́зе, мн. -і, -ла́г, ж.
Невялікая драўляная ці металічная плоская пасудзіна для вады.
Салдацкая б.
|| прым.бікла́жны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бікла́гаж., см. бакла́га
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бікла́га, ‑і, ДМ ‑лазе, ж.
Невялікая драўляная ці металічная пасудзіна для вады. Неадлучны спадарожнік касца — круглая дубовая біклага.Жычка.Хтосьці прынёс на сенажаць біклагу вельмі добрага хлебнага квасу.Чорны.// Невялікая металічная пасудзіна, якая з’яўляецца прадметам салдацкай амуніцыі. Адкуль трапіла салдацкая біклага сюды, на возера?Гамолка.На поясе ў.. [Міколы] віселі біклага і кінжал.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІКЛА́ГА,
баклага, бандарны выраб; у беларусаў і інш.слав. народаў двухдонная пляскатая пасудзіна на 5—10 л для дастаўкі вады, квасу і інш. напіткаў. Рабілася з дубовых сцягнутых абручамі клёпак, у 1,5—2 разы карацейшых за дыяметр днішча; у адной клёпцы была адтуліна, затыкалася коркам. Пераносілі на рэмені, што мацаваўся ў спец. гнёздах (вушках). Шырока бытавалі на Беларусі амаль да сярэдзіны 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бікла́гаж fláches Gefäß; Féldflasche f -, -n, Táschenflasche f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Бікла́га ’баклага’ (БРС, Нас., Маш., Бяльк., Янк. I.), бікла́жка (Бір. Дзярж., Бяльк.). Можа, таго ж паходжання, што і бакла́га (гл.). Але фанетыку слова вытлумачыць цяжка (дысіміляцыя а‑а > і‑а наўрад ці можа быць прынятай). Хутчэй за ўсё бікла́га мае іншую крыніцу. Шалудзька (Rum., 126) калісьці ўказаў на рум. крыніцу для ўкр.баклаг(а), боклаг. У рум. мове ёсць формы bîtloagă, bâtlag ’бачонак’. Ці не маглі яны мець уплыў на форму бакла́га (> біклага)? Але як? Параўн. ст.-бел.биклаха (XVI ст., Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
біклага, баклага, фляга
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
бікла́га, бакла́га
(тат. baklak)
невялікая драўляная ці металічная дарожная пасудзіна для вады, якую носяць на рэмені.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
бакла́га, -і, ДМ -ла́зе, мн. -і, -ла́г, ж.
Тое, што і біклага.
|| прым.бакла́жны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)