кнігасховішча назоўнік | ніякі род

  1. Памяшканне для захоўвання кніг у бібліятэцы, кніжным магазіне.

  2. Буйная грамадская бібліятэка.

|| прыметнік: кнігасховішчны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

фундаментальны прыметнік

  1. Вялікі, трывалы і моцны.

    • Ф. дом.
  2. пераноснае значэнне: Абгрунтаваны, глыбока навуковы (кніжнае).

    • Фундаментальная навуковая праца.
  3. Галоўны.

    • Фундаментальная бібліятэка.

|| назоўнік: фундаментальнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Кні́жніцабібліятэка’ (Др.-Падб., Гарэц.). Гл. кніга1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lending library [ˈlendɪŋˌlaɪbrəri] n. бібліятэ́ка з вы́дачай кніг на дом

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

чытальня, ‑і, ж.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне пры бібліятэцы, клубе і пад. для чытання ці заняткаў. Выпісаў калгас у сваю чытальню сёлета на тры тысячы рублёў газет, часопісаў. Бялевіч. Сапраўды добры [клуб]. Тут і .. лекцыйная зала, і бібліятэка, і чытальня, і пакоі для гурткоў мастацкай самадзейнасці. Дадзіёмаў.

•••

Бібліятэка-чытальня гл. бібліятэка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

библиоте́ка-чита́льня бібліятэ́ка-чыта́льня, род. бібліятэ́кі-чыта́льні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

сакратарыяцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сакратарыята (у 1 знач.), належыць яму. Сакратарыяцкая бібліятэка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Bibliothék

f -, -en бібліятэ́ка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

library

[ˈlaɪbreri]

n., pl. -ries

бібліятэ́ка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

публічны прыметнік

  1. Які ажыццяўляецца ў прысутнасці публікі, адкрыты.

    • Публічнае выстунленне.
    • Публічна (прыслоўе) заявіць.
  2. Прызначаны для шырокага наведвання, агляду і пад.

    • Публічная бібліятэка.
    • Публічная выстаўка.

Публічны дом — памяшканне, дзе прастытуткі прымаюць наведвальнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)