бясшу́мнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. бясшу́мнасць
Р. бясшу́мнасці
Д. бясшу́мнасці
В. бясшу́мнасць
Т. бясшу́мнасцю
М. бясшу́мнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бясшу́мнасць ж. бесшу́мность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бясшу́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бясшумнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бясшу́мны, -ая, -ае.

Які не робіць шуму, ціхі.

Б. матор.

Бясшумныя крокі.

|| наз. бясшу́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

quietness [ˈkwaɪətnəs] n.

1. цішыня́, бясшу́мнасць

2. спако́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бесшу́мность бясшу́мнасць, -ці ж.; бязгу́чнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ТРАЛЕ́ЙБУС (англ. trolleybus ад trolley кантактны провад + bus аўтобус),

вагон на колавым хаду з пнеўматычнымі шынамі і з прыводам ад электрарухавіка; від гарадскога (часам міжгародняга) бязрэйкавага эл. транспарту. Бываюць пасажырскія і грузавыя.

Сілкуецца пастаянным токам напружаннем 500—600, часам 750 В. Ток да цягавых электрарухавікоў паступае ад кантактнай сеткі праз падвесныя (тралейныя) правады і штангавыя токаздымальнікі. Спалучае перавагі трамвая (электрацяга, адсутнасць выхлапных газаў) і аўтобуса (лёгкасць і бясшумнасць ходу. магчымасць абгону). Скорасць да 70 км/гадз. Т. створаны ў Германіі ў 1882; у СССР — з 1933, у Маскве з 1934. На Беларусі Т. працуе ў Мінску (з 1952), Гомелі (1962), Магілёве (1970), Гродне (1974), Бабруйску (1978), Віцебску (1978), Брэсце (1981). Т. выпускае ВА «Белкамунмаш» і Мінскі аўтамаб. з-д. Гл. таксама Гарадскі транспарт.

С.​В.​Багдановіч.

Тралейбус (Мінскі аўтамабільны завод).

т. 15, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)