бясчу́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бясчу́лы бясчу́лая бясчу́лае бясчу́лыя
Р. бясчу́лага бясчу́лай
бясчу́лае
бясчу́лага бясчу́лых
Д. бясчу́ламу бясчу́лай бясчу́ламу бясчу́лым
В. бясчу́лы (неадуш.)
бясчу́лага (адуш.)
бясчу́лую бясчу́лае бясчу́лыя (неадуш.)
бясчу́лых (адуш.)
Т. бясчу́лым бясчу́лай
бясчу́лаю
бясчу́лым бясчу́лымі
М. бясчу́лым бясчу́лай бясчу́лым бясчу́лых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бясчу́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае здольнасці адчуваць; пазбаўлены гэтай здольнасці ў выніку чаго‑н. Бясчулае цела. □ У вачах маіх стаяў гэты раптоўна выбухнуўшы малюнак, у сэрцы — Вольчыны слёзы над бясчулаю мацераю. Нікановіч.

2. Які не праяўляе чуласці, спагадлівасці ў адносінах да каго‑н.; раўнадушны. Бясчулы чалавек. □ Расступаюцца натоўпы перад сівымі надутымі, бясчулымі генераламі. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)