бяссу́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяссу́дны бяссу́дная бяссу́днае бяссу́дныя
Р. бяссу́днага бяссу́днай
бяссу́днае
бяссу́днага бяссу́дных
Д. бяссу́днаму бяссу́днай бяссу́днаму бяссу́дным
В. бяссу́дны (неадуш.)
бяссу́днага (адуш.)
бяссу́дную бяссу́днае бяссу́дныя (неадуш.)
бяссу́дных (адуш.)
Т. бяссу́дным бяссу́днай
бяссу́днаю
бяссу́дным бяссу́днымі
М. бяссу́дным бяссу́днай бяссу́дным бяссу́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бессу́дный уст. бяссу́дны;

бессу́дная распра́ва бяссу́дная распра́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛАЎРО́Ў (Георгій Сцяпанавіч) (22.4. 1910, в. Заполле Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 2.11.1993),

бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў драм. курсы ў Мінску (1932). У 1932—41 працаваў у БДТ-3, т-рах юнага гледача імя Крупскай, Палескім абл. драматычным. З 1945 акцёр Белдзяржэстрады. У 1956—70 у Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, выконваў характарныя, драм. і камед. ролі: Пытляваны («Пяюць жаваранкі» К.​Крапівы), Гарошка («Выбачайце, калі ласка!» А.​Макаёнка), Бяссудны і Беркутаў («На бойкім месцы» і «Ваўкі і авечкі» А.​Астроўскага), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.​Горкага), Астраў («Дзядзька Ваня» А.​Чэхава), Папандопула («Вяселле ў Малінаўцы» Б.​Аляксандрава), Ілья («Пяць вечароў» А.​Валодзіна).

Г.​Р.​Герштэйн.

т. 9, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЖБА́ (Іосіф Абрамавіч) (14.12.1907, г. Днепрапятроўск, Украіна — 15.9.1995),

бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1955). Пасля сканчэння студыі Маскоўскага трама працаваў у Маск. т-ры імя Ленінскага камсамола. У Айч. вайну ў рус. трупе Чувашскага т-ра драмы. З 1944 у Дзярж. рус. т-ры Беларусі. Выканаўца пераважна характарных роляў. Найб. ярка рысы творчай індывідуальнасці выявіліся ў вобразах нац. драматургіі; Малышаў, Духонін («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К.​Губарэвіча), Багун, Мякішаў («Білет у мяккі вагон», «Пад адным небам» А.​Маўзона), Фёдар Шупеня, Ніканаў («Трывога», «Соль» А.​Петрашкевіча). Стварыў каларытныя вобразы і ў класічнай, сучаснай і замежнай драматургіі: Шалы («Узнятая цаліна» паводле М.​Шолахава), Андрэй Жаркоў («З вечара да поўдня» В.​Розава), Леўшын, Маўрыкій Манахаў, Данат («Ворагі», «Варвары», «Ягор Булычоў і іншыя* М.​Горкага), Сілан і Бяссудны («Гарачае сэрца», «На бойкім месцы» А.​Астроўскага), Луп Кляшнін («Цар Фёдар Іаанавіч» А.​К.​Талстога), Казарын («Маскарад» М.​Лермантава), Яга і Глостэр («Атэла» і «Кароль Лір» У.​Шэкспіра), Паўлет («Марыя Сцюарт» Ф.​Шылера), Харнблаўэр («Мёртвая хватка» Дж.​Голсуарсі) і інш. Выступаў у радыёспектаклях.

Б.​І.​Бур’ян.

т. 13, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)