бяссо́нніца, -ы, ж.

Нездаровая адсутнасць сну або парушэнне сну.

Мучыцца бяссонніцай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяссо́нніца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. бяссо́нніца
Р. бяссо́нніцы
Д. бяссо́нніцы
В. бяссо́нніцу
Т. бяссо́нніцай
бяссо́нніцаю
М. бяссо́нніцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бяссо́нніца ж. бессо́нница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бяссонніца 2/318, 533, 566

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

бяссо́нніца, ‑ы, ж.

1. Нездаровая адсутнасць сну. Клопікаў часцяком наведваўся ў бальніцу са сваімі раматусамі, бяссонніцамі і іншымі нуднымі старэчымі хваробамі. Лынькоў. // Адсутнасць магчымасці для сну; звязаная з рознымі знешнімі прычынамі. Ад бяссонніцы ўсё яшчэ хіліла спаць, але халодны вецер дапамагаў адганяць сон. Мележ.

2. Жан. да бяссоннік. Бяссонніца ты мая, — наракае бабуля. Бярэ Лідачку на рукі і садзіцца з ёю на нізкім услончыку. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЯССО́ННІЦА інсамія, агрыпнія,

парушэнне начнога сну. Выяўляецца цяжкім засынаннем, частым на працягу ночы або раннім абуджэннем ці поўным знікненнем глыбокага сну. Прычыны бяссоніцы: няўстойлівасць сну з дзяцінства (спадчынная, ад некаторых перанесеных у дзяцінстве хвароб), парушэнні ўмоў і дынамічнага стэрэатыпу сну (начная работа, дзённае фіз. і псіхічнае ператамленне, познія заняткі, нязвыклае месца для сну і інш.), хваробы нерв. сістэмы, траўмы галаўнога мозга, змены біялагічных рытмаў і фізіял. працэсаў у арганізме пры пераходзе ў сталы і старэчы ўзрост. Бяссонніца — абавязковы сімптом некаторых хвароб, напр. алкагалізму, цяжкіх неўрозаў і псіхозаў. Лячэнне: правільны рэжым працы і адпачынку, заняткі фізкультурай, водныя працэдуры, заспакаяльныя і снатворныя сродкі.

т. 3, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бяссо́нніца ж., бяссо́нне н. Schlflosigkeit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бяссонніца, бяссонне; бессань (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бяс... (гл. бес...), прыстаўка.

Ужыв. замест «бес...» у першым складзе перад націскам, напр.: бяссонніца, бяссэнсіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяссо́нне ср., см. бяссо́нніца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)