бяссме́ртны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяссме́ртны бяссме́ртная бяссме́ртнае бяссме́ртныя
Р. бяссме́ртнага бяссме́ртнай
бяссме́ртнае
бяссме́ртнага бяссме́ртных
Д. бяссме́ртнаму бяссме́ртнай бяссме́ртнаму бяссме́ртным
В. бяссме́ртны (неадуш.)
бяссме́ртнага (адуш.)
бяссме́ртную бяссме́ртнае бяссме́ртныя (неадуш.)
бяссме́ртных (адуш.)
Т. бяссме́ртным бяссме́ртнай
бяссме́ртнаю
бяссме́ртным бяссме́ртнымі
М. бяссме́ртным бяссме́ртнай бяссме́ртным бяссме́ртных

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бяссме́ртны, см. бессмяро́тны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяссме́ртны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вечна жыве: неўміручы. Народ бяссмертны.

2. Выс. Які застаецца назаўсёды ў памяці людзей; незабыўны. Бяссмертны подзвіг. □ Ён [Ленін] — жывы, ён — бяссмертны, ён — вечны. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЯССМЕ́РТНЫ (Аркадзь Львовіч) (2.5.1893, г. Сураж Бранскай вобл., Расія — 3.9.1955),

бел. скрыпач, дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1939). Праф. (1946). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1917). Адзін з арганізатараў першай на Беларусі нар. кансерваторыі (Віцебск, 1918), дырэктар Бел. муз. тэхнікума (з 1924), заг. кафедры Бел. кансерваторыі (1932—55). Удзельнік (1-я скрыпка) Дзяржаўнага смыковага квартэта БССР. Кіраваў канцэртамі сімф. аркестраў муз. тэхнікума, Бел. радыёцэнтра, кансерваторыі. Выступаў як скрыпач-саліст, выкананне вызначалася выразнасцю, адухоўленасцю, тэхн. свабодай.

В.​П.​Пракапцова.

т. 3, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бяссме́ртны гл. бессмяротны, неўміручы

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Бяссмертны І. А. 8/195

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бяссмертны А. Л. 1/519; 2/532—533; 4/231; 7/424; 12/621, 624

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

бессме́ртный

1. бессмяро́тны, бяссме́ртны, несмяро́тны;

2. высок. неўміру́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

склада́льнік, ‑а, м.

Той, хто стварае што‑н., аўтар. Гімн працы складае народ беларускі, І першы складальнік — бяссмертны Купала. Ставер. Старому так гулка чуліся гэтыя словы складальніка музыкі, што аж сэрца заходзілася ў яго ўпалых грудзях. Кірэенка. // Той, хто кампануе, падбірае матэрыялы для чаго‑н. Складальнік хрэстаматыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МІ́НСКАЕ МУЗЫ́ЧНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА імя М.​І.​Глінкі,

сярэдняя спецыяльная навуч. ўстанова ў сістэме музычнай адукацыі. Засн. ў 1924 у Мінску, да 1937 наз. Бел. дзярж. муз. тэхнікум. З 1957 імя Глінкі. Рыхтуе музыкантаў-інструменталістаў, спевакоў, дырыжораў, музыказнаўцаў, артыстаў эстрады і цырка, выкладчыкаў. Навучанне дзённае.

Выкладчыкі і навучэнцы М.м.в. вялі актыўную канцэртную дзейнасць. Напр., у 1924/25 навуч. г. яны правялі 2 цыклы з 15 гіст. канцэртаў, у якіх выконвалі творы бел. кампазітараў, рус. і замежнай класікі. З 1925 выступаў і сімф. аркестр, яго рэпертуар уключаў творы муз. класікі, бел. кампазітараў Р.​Пукста, Я.​Цікоцкага, М.​Чуркіна і інш. У 1928 оперны клас паставіў пад кіраўніцтвам В.​Цвяткова і І.​Гітгарца оперу «Фауст» Ш.​Гуно ў перакладзе на бел. мову Ю.​Дрэйзіна. Гал. партыі выканалі навучэнцы Л.​Александроўская, П.​Валадзько, М.​Цюрэмнаў, удзельнічалі хор, аркестр, балет. Пастаўлены таксама оперы «Русалка» А.​Даргамыжскага (1929) і «Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні (1930). У 1930 на базе опернага і балетнага класаў вучылішча створана Беларуская студыя оперы і балета (з 1933 Дзярж. т-р оперы і балета БССР). М.м.в. адыграла значную ролю ў станаўленні і развіцці бел. муз. культуры. У розныя гады ў ім выкладалі нар. арт. СССР І.​Жыновіч, нар. арт. Беларусі М.​Аладаў, засл. дзеячы маст. Беларусі М.​Браценнікаў, І.​Гітгарц, М.​Маслаў, Л.​Мухарынская, Г.​Папавіцкі, Г.​Пятроў, Б.​Смольскі, Р.​Шаршэўскі, засл. артысты Беларусі А.​Амітон, М.​Бергер, А.​Бяссмертны, С.​Навіцкі, засл. дзеяч культуры Беларусі М.​Мінянкова, а таксама Э.​Азарэвіч, А.​Баначыч, І.​Бары, І.​Варэнікаў, А.​Віўен, Ю.​Дрэйзін, Я.​Жыў, Г.​Жыхараў, А.​Краўзе, Ю.​Ляцецкі, С.​Маркоўскі, В.​Несцярэнка, С.​Нісневіч, Б.​Паграбняк, Я.​Прохараў, І.​Салодчанка, Я.​Сцягенны, В.​Сямашка, Н.​Фалейчык, Б. і І.​Фідлоны, В.​Цвяткоў, Я.​Цымбал, Л.​Шварц, Т.​Шнітман, Я.​Штэйман, Б.​Яўзераў.

Будынак Мінскага музычнага вучылішча імя М.​І.​Глінкі.

У 1999/2000 навуч. г. спецыяльнасці: фп., струнныя, духавыя і ўдарныя, нар., эстр. інструменты, спевы, хар. дырыжыраванне, тэорыя музыкі, музыказнаўства, артыст эстрады, артыст цырка. Працуюць творчыя калектывы: камерны, духавы, эстр. аркестры, 2 аркестры нар. інструментаў (бел. і рускіх), акад. і нар. хары, шматлікія камерныя ансамблі, у т. л. цымбальны. Сярод выкладчыкаў засл. настаўніца Беларусі Л.​Ліхачэўская, засл. арт. Беларусі Т.​Сцяпанава, засл. дзеячы культуры Беларусі А.​Каландзёнак, А.​Мурзіч. За час існавання вучылішча падрыхтавала больш за 7 тыс. спецыялістаў. Сярод выпускнікоў: І.​Абраміс, Л.​Александроўская, У.​Алоўнікаў, С.​Асновіч, Б.​Афанасьеў, А.​Багатыроў, І.​Балоцін, М.​Бергер, В.​Бурковіч, В.​Вуячыч, Л.​Ганестава, М.​Дзянісаў, С.​Друкер, Я.​Еўдакімаў, І.​Жыновіч, А.​Кавалёў, А.​Кагадзееў, У.​Кіняеў, А.​Кузняцоў, І.​Любан, Л.​Масленікава, С.​Навіцкі, М.​Пігулеўскі, Г.​Пятровіч, Т.​Раеўская, А.​Русак, Н.​Сакалоўскі, Б.​Смольскі, Р.​Сурус, Г.​Халшчанкова, Э.​Ханок, Б.​Шангін, Х.​Шмелькін і інш. У розныя гады вучылішча ўзначальвалі: Бяссмертны, Каландзёнак, Р.​Грышаеў, І.​Мысліўчык, Я.​Бароўскі, В.​Аўраменка, М.​Прашко, У.​Рылатка, У.​Зарэцкі, В.​Башура (з 1991).

В.​П.​Пракапцова, Л.​Я.​Школьнікаў.

т. 10, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)