бяспа́мяцтва, -а, н.

1. Страта свядомасці, непрытомнасць.

Ляжаць у бяспамяцтве.

2. Адсутнасць добрай памяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяспа́мяцтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. бяспа́мяцтва
Р. бяспа́мяцтва
Д. бяспа́мяцтву
В. бяспа́мяцтва
Т. бяспа́мяцтвам
М. бяспа́мяцтве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бяспа́мяцтва ср. беспа́мятство;

◊ да б. — до безу́мия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяспа́мяцтва, ‑а, н.

1. Страта свядомасці; непрытомнасць. Пад вечар у .. [Зынгі] з’явілася гарачка. Ноччу ён упаў у бяспамяцтва. Чорны.

2. Тое, што і бяспамятнасць. [Сабастыяну] хочацца трошкі пакпіць з жонкі, з яе гэтага бяспамяцтва. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяспа́мяцце, ‑я, н.

Тое, што і бяспамяцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агламаздзі́ць

‘прывесці каго-небудзь у стан бяспамяцтва’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. агламазджу́ агламаздзі́м
2-я ас. агламаздзі́ш агламаздзіце́
3-я ас. агламаздзі́ць агламаздзя́ць
Прошлы час
м. агламаздзі́ў агламаздзі́лі
ж. агламаздзі́ла
н. агламаздзі́ла
Загадны лад
2-я ас. агламаздзі́ агламаздзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час агламаздзі́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

амнезі́я

(гр. amnesia = бяспамяцтва)

парушэнне памяці, пры якім немагчыма ўзнавіць сфарміраваныя раней паняцці, уяўленні; прагал у прыпамінанні (параўн. парамнезія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

coma

I [ˈkoʊmə]

n.

ко́ма f., бяспа́мяцтва n.

II [ˈkoʊmə]

n., pl. comae

абало́нка камэ́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

dote

[doʊt]

v.i.

1) дзяці́нець ад ста́расьці

2) любі́ць да бяспа́мяцтва, вар’яце́ць па кім

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

oblivion [əˈblɪviən] n. забыццё (у розных знач.);

consign smth. to oblivion аддава́ць што-н. забыццю́, забыва́ць што-н.;

drink oneself into oblivion напіва́цца да непрыто́мнасці/бяспа́мяцтва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)