бяскры́ўдны, -ая, -ае.

Які не робіць крыўды, не прыносіць непрыемнасцей або шкоды.

Бяскрыўдная іронія.

Б. звярок.

|| наз. бяскры́ўднасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяскры́ўдны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяскры́ўдны бяскры́ўдная бяскры́ўднае бяскры́ўдныя
Р. бяскры́ўднага бяскры́ўднай
бяскры́ўднае
бяскры́ўднага бяскры́ўдных
Д. бяскры́ўднаму бяскры́ўднай бяскры́ўднаму бяскры́ўдным
В. бяскры́ўдны (неадуш.)
бяскры́ўднага (адуш.)
бяскры́ўдную бяскры́ўднае бяскры́ўдныя (неадуш.)
бяскры́ўдных (адуш.)
Т. бяскры́ўдным бяскры́ўднай
бяскры́ўднаю
бяскры́ўдным бяскры́ўднымі
М. бяскры́ўдным бяскры́ўднай бяскры́ўдным бяскры́ўдных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бяскры́ўдны безоби́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяскры́ўдны, ‑ая, ‑ае.

Які не робіць крыўды, не прыносіць непрыемнасцей; мірны, нявінны. Але да яе [Машы] непакою за пасевы азімых аднесліся з бяскрыўднай сялянскай іроніяй. Шамякін. // Няздольны пакрыўдзіць; няшкодны. Разам з другімі рагатаў і «князь». Смяяўся шчыра, да слёз, і на хвіліну здаўся бяскрыўдным дзіцем, якому яшчэ патрэбна нянька. Карпюк. // Няздольны пакрыўдзіцца, някрыўдны; вельмі дабрадушны. [Павел] быў настолькі бяскрыўдны і бездапаможны, што з ахвотай адклікаўся, калі мы яго клікалі барабаншчыкам. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяскры́ўдны hrmlos

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

безоби́дный бяскры́ўдны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

innocuous [ɪˈnɒkjuəs] adj. fml бясшко́дны; бяскры́ўдны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

няві́нны, -ая, -ае.

1. Маральна чысты, бязгрэшны.

Нявіннае дзіця.

2. Наіўны, прастадушны.

Нявінныя словы.

3. Бяскрыўдны, бясшкодны.

Нявіннае какецтва.

4. Цнатлівы.

5. Тое, што і невінаваты.

|| наз. няві́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

inoffensive [ˌɪnəˈfensɪv] adj. бяскры́ўдны;

an inoffensive remark бяскры́ўдная заўва́га

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

няшко́дны nschädlich; hrmlos (бяскрыўдны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)