бяскры́лы, -ая, -ае.

1. Які не мае крылаў.

2. перан. Пазбаўлены творчай фантазіі, сілы.

Бяскрылыя мары.

|| наз. бяскры́ласць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяскры́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяскры́лы бяскры́лая бяскры́лае бяскры́лыя
Р. бяскры́лага бяскры́лай
бяскры́лае
бяскры́лага бяскры́лых
Д. бяскры́ламу бяскры́лай бяскры́ламу бяскры́лым
В. бяскры́лы (неадуш.)
бяскры́лага (адуш.)
бяскры́лую бяскры́лае бяскры́лыя (неадуш.)
бяскры́лых (адуш.)
Т. бяскры́лым бяскры́лай
бяскры́лаю
бяскры́лым бяскры́лымі
М. бяскры́лым бяскры́лай бяскры́лым бяскры́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бяскры́лы прям., перен. бескры́лый;

~лая пту́шка — бескры́лая пти́ца;

~лая фанта́зія — бескры́лая фанта́зия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяскры́лы, ‑ая, ‑ае.

Які не мае крылаў. Бяскрылыя насякомыя. Бяскрылы страус. // перан. Пазбаўлены творчай сілы. Абком і гарком паставілі задачу — зрабіць мікрараён найпрыгажэйшым у горадзе, самым сучасным па архітэктурным вырашэнні, і некалькі бяскрылых праектаў ужо былі адхілены. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяскры́лы

1. flügellos;

2. перан. flügellahm

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бескры́лый прям., перен. бяскры́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wingless [ˈwɪŋləs] adj. бяскры́лы (асабліва пра насякомых)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wingless

[ˈwɪŋləs]

adj.

бяскры́лы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

flügellos

a бяскры́лы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЗВАНЕ́Ц

(Rhinanthus),

род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 50 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Еўропы, Азіі, Паўн. Амерыкі. На Беларусі 6 відаў: З. летні (Rh. aestivalis), малы (Rh. minor), бяскрылы (Rh. apterus), позні (Rh. serotinus), вясенні (Rh. vernalis), чарнеючы (Rh. nigricans). Растуць на палях, лугах, каля дарог.

Аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным простым ці галінастым сцяблом выш. да 60 см. Лісце сядзячае, супраціўнае, зубчастае, без прылісткаў. Кветкі няправільныя, двухгубыя, з цыліндрычнай трубкай, на кароткіх кветаножках, звычайна жоўтыя, у гронкападобных суквеццях. Плод — 2-створкавая каробачка. Для З. характэрны сезонны дымарфізм. Паўпаразіты — утвараюць прысоскі (гаўсторыі), якімі прысмоктваюцца да каранёў злакаў. Некат. віды (напр., З. летні, З. бяскрылы) — пустазелле, ёсць лекавыя і ядавітыя расліны.

Званец малы.

т. 7, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)