дзеяч усх.-слав. культуры, лексікограф, друкар, гравёр, пісьменнік. Звесткі пра нацыянальнасць, месца вучобы і адукацыю не выяўлены. З прадмоў і пасляслоўяў, надрукаваных Бярындай у кнігах, відаць, што ён валодаў бел., стараслав., укр., грэч., лац., яўр. і інш. мовамі. Некаторы час займаўся выдавецкай справай у Львове, потым архітыпограф слав. друкарні пры Кіева-Пячэрскай лаўры. Аўтар сілабічных вершаў. Найб. ранні твор — «Да нараджэння Хрыстова» (1616). У Кіеве выдаў «Анфалагіён» (1619), «Гутаркі Іаана Златавуста на 14 пасланняў ап. Паўла» (1623) і інш.Асн. твор — бел.-ўкр. і царкоўнаслав. «Лексіконъ славенороскій и именъ тлъкованіе» (1627, 2-е выд. 1653, Куцейна, пад рэд. І.Турцэвіча) — самы вялікі (каля 7000 слоў) на Беларусі слоўнік 17 ст. Асновай для «Лексікона...» паслужыў першы бел. друкаваны слоўнік Л.Зізанія «Лексіс» (1596). «Лексіконъ...» перавыдадзены з выдання 1627 факсімільным спосабам (Кіеў, 1961).
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Т. 1. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бярында П. 1/465; 2/237, 328, 527—528; 6/299; 7/283; 12/442
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
азбуко́ўнік, ‑а, м.
Уст. У старой беларускай і рускай пісьменнасці — род тлумачальнага філалагічнага і энцыклапедычнага слоўніка. Л. Зізаній і П. Бярында не толькі былі знаёмы з Ноўгарадскімі азбукоўнікамі, але і карысталіся імі пры ўкладанні сваіх слоўнікаў.Суднік.Да асобных помнікаў прыкладаліся цэлыя слоўнічкі — так званыя азбукоўнікі, пазней — алфавіты, а затым лексіконы.Шакун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Балвохва́льство ’ідаласлужэнне’ (Нас.). Ст.-бел.балвохвалство, балвофалство (Нас. гіст., Булыка, Запазыч.), Бярында, 208: болвохва́лство. Ст.-укр.балвохвалство, балвофалство ’тс’. Запазычанне з польск.bałwochwalstwo ’тс’. Параўн. таксама ст.-бел. (Бярында, 208) болвохвалца ’ідалапаклоннік’, таксама балвохвалца (Булыка, Запазыч.), ст.-укр.балвохвалца, балвофалца < польск.bałwochwalca (а гэта з bałwanochwalca, Брукнер, 12–13). Цімчанка, 53.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́каць ’мнагасловіць, базікаць, балбатаць; марудна гаварыць; няцвёрда чытаць’ (Нас.). У ст.-бел. мове і з іншым значэннем. Гл. Бярында, 148: облича́ю: строфу́ю, фука́ю, ба́каю, слословлю̀, преконыва́ю; Бярында, 42: запрѣще́ніе: загрожене, бакане, фука́не, лаѧне. Рус. (зах.) ба́кать гаварыць, размаўляць’, укр.ба́кати гаварыць ба; абвінавачваць, скардзіцца’ (да гэтага другога значэння параўн. у Бярынды). Або ад ба!, або ад *bajati (гл. Рудніцкі, 57).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГУ́СЛІ,
рускі нар.муз. струнна-шчыпковы інструмент. Мае драўляны рэзанатарны корпус розных памераў і формаў (крыла- і шлемападобныя, прамавугольныя), над верхняй дэкай якога нацягнуты жыльныя або метал. струны (ад 5—12 у крылападобных да 66 у прамавугольных). Поўны, яркі і звонкі гук узнікае пры зашчыпванні струн пальцамі, плектрам або брынканні па іх. Гуслі запазычаны рускімі ў балтаў і угра-фінаў, у якіх бытавалі ўжо ў глыбокай старажытнасці (звесткі ў эпасе «Калевала») пад рознымі назвамі (кантэле, кокле, кюсле і інш.). На Русі, паводле сведчання археал., пісьмовых і іканаграфічных помнікаў, гуслі выкарыстоўваліся для сольнай і ансамблевай ігры простымі людзьмі і прафес.нар. музыкантамі-скамарохамі (гуслярамі). Іх рэпертуар гістарычна мяняўся (ад нар. былін, песень і танцаў да твораў кампазітараў). З пач. 20 ст., пасля ўдасканалення і стварэння сям’і гусляў, увайшлі ў «хары гусляроў» і аркестры рус.нар. інструментаў. Зараз нар. гуслі зрэдку сустракаюцца на Пскоўшчыне. На Беларусі, паводле слоўнікаў 16—17 ст. (Л.Зізаній, П.Бярында), «гуслямі» наз. розныя струнныя інструменты (скрыпку, ліру, арфу, цытру), у наш час — некат. нар. духавыя (дудку, парныя дудкі, губны гармонік) і струнныя (цытру) муз. інструменты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ба́віцца1 ’бавіцца, марудзіць, затрымлівацца; забаўляцца’, сюды ж ба́віць (Шат., Касп., Бяльк., Нас., Выг. дыс.), баві́цца ’праводзіць час без справы’ (Бір. Дзярж.). Ст.-бел.бавити ’затрымліваць’, ’марудзіць’ (Нас. гіст.; параўн. Бярында, 101: продо́лжую, ба́влю). Прасл.baviti (ст.-рус.бавити, рус.ба́вить, укр.ба́вити ’забаўляць’, польск.bawić, чэш.baviti, балг.ба́вя ’забаўляю’ і г. д.) — стары каўзатыў да byti (гл. быць). Гл. Траўтман, 40–42; Фасмер, 1, 101, 260; Слаўскі, 1, 28; Бернекер, 46–47. Прасл.byti: baviti, магчыма, першапачаткова земляробскі тэрмін, параўн. Гірт, Gram., I, 82. Адносна вакалізма ў *baviti параўн. Курыловіч, L’apophonie, 325. Сюды ба́ўны ’марудны’ (Гарэц.), ба́ўна ’марудна’ (Др.-Падб., Гарэц.). Параўн. і ўкр. (букавін.) ба́вно ’паволі’, якое, аднак, Жылко (Нариси, 234) лічыць старым усх.-слав. прыслоўем.
Ба́віцца2 ’займацца чым-небудзь’ (Нас.). Гэта значэнне ўжо ў ст.-бел. мове (гл. Нас. гіст.; Бярында, 17, 21, 33, 59 і наст.). Ст.-польск.bawić займацца чым-небудзь’, серб.-харв.ба̏вити се ’тс’. Відаць, у беларускай мове гэта запазычанне з польскай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́мець ’мяцеліца’. Рус.арл., кур., цвяр., бранск., тамб., пенз., варонеж.за́меть, укр.заме́та, за́метіль ’тс’, польск.zamieć ’тс’, ’сумёт’, чэш.záměť, славац.zámet ’тс’, н.-луж.zámet ’замяценне снегам, пяском і інш.’, славен.zamèt, zámet, серб.-харв.за́мет ’сумёт’. Ц.-слав.заметъ ’мноства’ (Бярында). Назоўнік ад дзеяслова zametati з абстрактным значэннем на ‑ь. Форма і значэнне супадаюць толькі ў рус. і бел., што можа ўказваць на дыялектны характар прасл. слова ці на позняе замацаванне значэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асаблі́вы. Рус. устар. особливый, укр.особливий, ст.-бел.особливый (Булахаў, Працы IM, 7, 151); Бярында прыводзіў особли́вый як тлумачэнне для особный. Польск. (з 1428) osobliwy, чэш., славац. устар. osoblivý, в.-луж.wosobliwy. Утворана з суф. ‑лів‑ ад праслав. (зафіксаванага ў стараславянскай) *osobь ’асобна’ (гл. асоба); гэты суфікс найбольш пашыраны ва ўсходнеславянскіх мовах, хаця сустракаецца і ва ўсіх славянскіх мовах; няма пераканаўчых падстаў сцвярджаць запазычанасць беларускай формы з польскай ці рускай або наадварот.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аплаві́тна ’багата’, у выразе сытна і аплавітна (КТС). Польск.obfity < ст.-польск.opłwity ’багаты, шчодры’. Параўн. серб.-харв.о̀плавити ’заліць, затапіць, навадніць’. Пэўна, ад значэння такога тыпу — *оплавитный ’такі, што залівае, навадняе, робіць, што ўсяго ў дастатку’. Параўн. укр.опливати ’мець у дастатку’. Цікава, што ў старабеларускай і стараўкраінскай мовах ужывалася запазычанае з старапольскай ужо трансфармаванае обфитый, обфитость, обфитовать (Бярында, 147). Для тлумачэння семантыкі трэба ўлічваць яшчэ рус.дыял.оплавить сноп ’абмалаціць’, тое ж, што і обить сноп (Даль), ад чаго обилие ’багацце’ пры чэш.obilí ’збожжа’. Для этымалогіі польскага слова гл. Брукнер, 370.