вадасховішча ў Беларусі, у Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., за 13 км на ПнУ ад г.Бяроза. На р. Жыгулянка (левы прыток Ясельды, у бас. Прыпяці), за 14 км уверх па цячэнні ад упадзення ў воз. Чорнае. Створана ў 1986. Пл. 17,74 км², даўж. 6,4 км, найб. шырыня 3,6 км, найб.глыб. 6,6 м. Аб’ём вады 31,9 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стро́мкі, -ая, -ае.
1. Круты, абрывісты.
С. ўзгорак.
2. Роўны і высокі.
Стромкая бяроза.
|| наз.стро́мкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
серабры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́цца; незак.
1. Зіхацець сярэбраным бляскам.
Серабрыцца бяроза на сонцы.
2. Сівець, зіхацець сівізной.
Скроні серабрацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́рлікавы, -ая, -ае.
1.гл. карлік.
2. У назвах парод жывёл, відаў раслін, якія вызначаюцца малымі памерамі.
Карлікавая антылопа.
Карлікавая бяроза.
|| наз.ка́рлікавасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пахі́лы, -ая, -ае.
1. Які пахіліўся, пакасіўся.
Пахілая бяроза.
Пахілая будыніна.
2. Згорблены (пра чалавека).
3. Які паступова паніжаецца, пакаты.
П. ўзгорак.
|| наз.пахі́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бяро́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.
1.гл.бяроза.
2. Травяністая расліна сямейства бярозкавых з павойным сцяблом і белымі ці ружовымі кветкамі.
|| прым.бяро́зкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
birch[bɜ:tʃ]n.
1.бяро́за;
the birch grove бярэ́знік, беразня́к
2. the birch лупцо́ўка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
то́ўсты, -ая, -ае.
1. Вялікі, значны ў аб’ёме, у абхваце, папярочным сячэнні.
Тоўстая бяроза.
Тоўстая вяроўка.
2. Які мае мажную, паўнацелую фігуру.
Т. чалавек.
3. Пра голас, гук: нізкі, густы.
|| наз.таўшчыня́, -і́, ж. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Бяро́за. Рус.берёза, укр.бере́за, польск.brzoza, чэш.břiza, балг.бре́за, серб.-харв.бре̏за і г. д. Прасл.*berza ’бяроза’. І.‑е. *bherāxg̑‑. Параўн. літ.béržas, лат.bęr̃zs, ст.-інд.bhūrjáḥ, ст.-ісл.bjǫrk, ст.-в.-ням.birihha ’бяроза’. І.‑е. корань, як думаюць, азначаў ’белы, светлы’: бяроза — *’светлае дрэва’. Сюды ж адносіцца і *berstъ ’бераст’. Праабражэнскі, 1, 24; Бернекер, 52; Фасмер, 1, 154; Брукнер, 45; Слаўскі, 1, 47; Махэк₂, 74 (апошні некалькі іначай). Да выразу бяро́завая каша, гл. Скрыпнік, Мовознавство, 1967, № 2, 83.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЯРО́ЗА (да 1940 Бяроза-Картузская, Картуз-Бяроза),
горад у Беларусі, цэнтр Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл., на р. Ясельда. За 102 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст.Бяроза-Картузская на лініі Брэст—Баранавічы, на аўтадарозе Кобрын—Баранавічы. 30,5 тыс.ж. (1995).
У пісьмовых крыніцах вядома з 1477 як вёска Слонімскага, у 1521 — Кобрынскага пав.ВКЛ. Належала Гамшэям, Вештартовічам, Гастоўскім, Рудзінскім, з канца 16 ст. — Сапегам. З 1629 мястэчка. У 1648—89 пабудаваны Бярозаўскі касцёл і кляштар картэзіянцаў (картузаў, адсюль назва Картуз-Бяроза). У 1706 тут адбылася сустрэча рас. цара Пятра I з каралём польскім і вял.кн.літ. Аўгустам II. У час Паўночнай вайны 1700—21швед. войскі разбурылі Бярозу і абрабавалі кляштар. З 1795 Бяроза ў складзе Рас. імперыі, мястэчка Пружанскага пав. (з 1801 Гродзенскай губ.). У 1-й пал. 19 ст. праводзілася 8 кірмашоў на год, дзейнічалі 2 гарбарныя і суконныя мануфактуры. У 1871 праз Бярозу пракладзена Маскоўска-Брэсцкая чыгунка. У 1897 — 6,2 тыс.ж. У 1-ю сусв. вайну ў 1915 акупіравана герм. войскам, у 1919—20 занята польскім войскам, Чырв. Арміяй. З 1921 у Польшчы, мястэчка Пружанскага пав. Палескага ваяв. У 1934 створаны Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 горад, цэнтр раёна. З 23.6.1941 да 15.7.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў створаным імі лагеры смерці загубілі 7 тыс.чал. Дзейнічала патрыят. падполле. Бяроза вызвалена войскамі 28-й арміі 1-га Бел. фронту ў ходзе Беларускай аперацыі 1944. У 1969 — 7,5 тыс.чал.
У Бярозе прадпрыемствы маш.-буд., буд. матэрыялаў (Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў), харч. (Бярозаўскі мясакансервавы камбінат, Бярозаўскі сыраробны камбінат) прам-сці і сац.-быт. абслугоўвання. Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: Бярозаўскі касцёл і кляштар картэзіянцаў, Бярозаўская Петрапаўлаўская царква. Помнікі на месцы б. канцэнтрацыйнага лагера, сав. лётчыкам.