бярло́г, берлагу́, мн. берлагі́, берлаго́ў, м.

Зімовае логава мядзведзя.

|| прым. бярло́гавы, -ая, -ае і бярло́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бярло́г

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бярло́г берлагі́
Р. берлагу́ берлаго́ў
Д. берлагу́ берлага́м
В. бярло́г берлагі́
Т. берлаго́м берлага́мі
М. берлагу́ берлага́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бярло́г (род. берлагу́) м., прям., перен. берло́га ж.; ло́гово ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бярло́г, берлагу, м.

Зімовае логава мядзведзя. У спешцы ж пад бярлог [мядзведзь] Мясціну падабраў благую. Корбан. // Свіное логава. У адным хляве і берлагу І нават ад адной свінні Радзіліся яны — Адзін Руды, другі Падласы. Крапіва. // Разм. іран. Жыллё. [Віктар] — Казакі прыехалі не дзезерціраў лавіць, а пані Відацкае бярлог сцерагчы. Лобан. // Разм. Неакуратная, непрыбраная пасцель. Распарола мой сяннік ты, Развярнула мой бярлог. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бярло́г м

1. (зімовае логава мядзведзя) Bärenhöhle f -, -n;

2. разм (жыллё) Bde f -, -n, Höhle f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Бярло́г, таксама бярло́га (Шат., Сцяшк. МГ, Яшкін), берало́г (Яшкін). Рус. берло́га, укр. дыял. берлі́г, берло́га, польск. barłóg, чэш. brloh, серб.-харв. бр́љог, славен. brlòg і г. д. Славянскія словы маюць значэнне ’бярлог, логава, хаціна; пячора; саламяны подсціл, смецце і да т. п.’ Лічыцца, што слав. *bьrlogъ, *bьrloga звязаны з серб.-харв. бр́љати ’блытаць, пэцкаць’, бр̀љага ’лужына’, балг. бърло́к ’лужына’ і далей з літ. bur̃las ’гразь, бруд’. Гл. Фасмер, 1, 158–159.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бярлог, бярлога, логава, логавішча, кодла, котла; котлішча, логвішча, лагоўе (разм.); лагво, лагло, мярло, мярлога, лежка (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бярло́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -ло́г, ж.

Тое, што і бярлог.

|| прым. бярло́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бярло́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бярло́га бярло́гі
Р. бярло́гі бярло́г
Д. бярло́зе бярло́гам
В. бярло́гу бярло́гі
Т. бярло́гай
бярло́гаю
бярло́гамі
М. бярло́зе бярло́гах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бярло́га, ‑і, ДМ ‑лозе, ж.

Тое, што і бярлог.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)