бязлі́таснасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. бязлі́таснасць
Р. бязлі́таснасці
Д. бязлі́таснасці
В. бязлі́таснасць
Т. бязлі́таснасцю
М. бязлі́таснасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бязлі́таснасць ж. безжа́лостность, беспоща́дность, неща́дность, немилосе́рдность, жесто́кость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязлі́таснасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бязлітаснага; неміласэрнасць, жорсткасць. А лік зразумеў, што мастацтва, музыка, жывапіс, спорт — гэта не яго стыхія, бо там трэба фанатычная бязлітаснасць да сябе. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязлі́таснасць ж. Gráusamkeit f -, Erbármungslosigkeit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бязлі́тасны, -ая, -ае.

Які не мае літасці, спачування; жорсткі, суровы.

Б. вораг.

Бязлітасная праўда.

|| наз. бязлі́таснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інквізі́тарства, -а, н.

Бязлітаснасць, жорсткасць, уласцівыя інквізітару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безжа́лостность бязлі́таснасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cruelty [ˈkru:əlti] n. жо́рсткасць; бязлі́таснасць, лю́тасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

інквізі́тарства, ‑а, н.

Няўмольная жорсткасць, бязлітаснасць, уласцівыя інквізітару; мучыцельства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азло́блены, -ая, -ае.

Які стаў злосным у выніку няўдачы, непрыемнасці і пад., зласліва настроены да ўсяго навакольнага; які выяўляе злосць, бязлітаснасць.

А. чалавек.

А. тон.

|| наз. азло́бленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)