бязду́мны, -ая, -ае.

Які не задумваецца; не здольны на роздум; легкадумны.

Б. чалавек.

Б. ўчынак.

Бяздумнае рашэнне.

|| наз. бязду́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязду́мны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бязду́мны бязду́мная бязду́мнае бязду́мныя
Р. бязду́мнага бязду́мнай
бязду́мнае
бязду́мнага бязду́мных
Д. бязду́мнаму бязду́мнай бязду́мнаму бязду́мным
В. бязду́мны (неадуш.)
бязду́мнага (адуш.)
бязду́мную бязду́мнае бязду́мныя (неадуш.)
бязду́мных (адуш.)
Т. бязду́мным бязду́мнай
бязду́мнаю
бязду́мным бязду́мнымі
М. бязду́мным бязду́мнай бязду́мным бязду́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бязду́мны безду́мный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязду́мны, ‑ая, ‑ае.

Які не задумваецца; не здольны на роздум. Бяздумны, да ўсяго абыякавы, я нерухома стаяў каля акна, учапіўшыся рукамі ў вушакі. Ракітны. [Ганна] раптам забылася пра грыбы, стала дзіўна бяздумная. Мележ. // Які выяўляе бяздумнасць. Па сухой сцяблінцы.. ўзбіралася нейкая казюрка... Ігнат правёў яе бяздумным позіркам, нічога не бачачы перад сабой. Лынькоў. // Які не суправаджаецца роздумам; легкадумны. Гэтыя вельмі асабістыя вершы пазбаўлены бяздумнага замілавання. Грахоўскі. [Дзяўчынкі] крычалі, спатыкаліся і ніяк не хацелі пакідаць свайго бяздумнага занятку. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязду́мна прысл., бязду́мны gednkenlos, srglos; lichtsinnig (легкадумны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

безду́мный бязду́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bezmyślny

1. бяссэнсавы; недарэчны, бязглузды;

2. бяздумны; няўцямны; неасэнсаваны;

bezmyślny chłopak — бяздумны хлапец;

bezmyślny wyraz twarzy — бяздумны выраз твару

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

heedless [ˈhi:dləs] adj. (of) неасцяро́жны, неаба́члівы, бязду́мны, нядба́йны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hare-brained [ˈheəbreɪnd] adj. infml дурны́, неразу́мны, бязду́мны, безразва́жны; недарэ́чны, бессэнсо́ўны;

a hare-brained action бязду́мны ўчы́нак;

a hare-brained suggestion недарэ́чная прапано́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unthinking [ʌnˈθɪŋkɪŋ] adj. fml бязду́мны, легкаду́мны;

unthinking remarks пусты́я заўва́гі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)