бязбо́жнасць, -і, ж.

Адмаўленне існавання Бога, адсутнасць веры ў Бога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязбо́жнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. бязбо́жнасць
Р. бязбо́жнасці
Д. бязбо́жнасці
В. бязбо́жнасць
Т. бязбо́жнасцю
М. бязбо́жнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бязбо́жнасць ж. безбо́жность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязбо́жнасць, ‑і, ж.

Адсутнасць веры ў бога, адмаўленне бога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязбо́жнасць ж. Góttlosigkeit f -; гл. тс. бязбожжа

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

godlessness [ˈgɒdləsnəs] n. бязбо́жнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

безбо́жие ср. бязбо́жнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Góttlosigkeit f - бязбо́жнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bezbożność

ж. бязбожнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ТАНДРАКІ́ЙЦЫ, тандракіты,

удзельнікі ератычнага нар. руху ў Арменіі ў сярэдзіне 9—11 ст. з цэнтрам у с. Тандрак (на Пн ад воз. Ван). Т. адмаўлялі царк. абрады і заклікалі да скасавання афіц. царквы. Вял. ўплыў на ідэалогію Т. зрабілі паўлікіяне з іх ідэямі дуалізму дабра і зла. Найб. радыкальная плынь Т. прапаведавала бязбожнасць і адмаўляла ідэю бессмяротнасці душы. Рух Т. ахапіў раёны Айрарата, Шырака, Сюніка і падуладныя Візант. імперыі раёны Тарон, Харк і Мананалі. Да 970-х г. рух Т. задушаны ў візант. уладаннях, да сярэдзіны 11 ст. — на астатняй тэр. Арменіі.

т. 15, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)