ТАНДРАКІ́ЙЦЫ, тандракіты,

удзельнікі ератычнага нар. руху ў Арменіі ў сярэдзіне 9—11 ст. з цэнтрам у с. Тандрак (на Пн ад воз. Ван). Т. адмаўлялі царк. абрады і заклікалі да скасавання афіц. царквы. Вял. ўплыў на ідэалогію Т. зрабілі паўлікіяне з іх ідэямі дуалізму дабра і зла. Найб. радыкальная плынь Т. прапаведавала бязбожнасць і адмаўляла ідэю бессмяротнасці душы. Рух Т. ахапіў раёны Айрарата, Шырака, Сюніка і падуладныя Візант. імперыі раёны Тарон, Харк і Мананалі. Да 970-х г. рух Т. задушаны ў візант. уладаннях, да сярэдзіны 11 ст. — на астатняй тэр. Арменіі.

т. 15, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)