бю́ргер

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бю́ргер бю́ргеры
Р. бю́ргера бю́ргераў
Д. бю́ргеру бю́ргерам
В. бю́ргера бю́ргераў
Т. бю́ргерам бю́ргерамі
М. бю́ргеру бю́ргерах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бю́ргер м., уст. бю́ргер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бю́ргер бю́ргер, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бю́ргер, ‑а, м.

1. Уст. Гарадскі жыхар; гараджанін (у Германіі і некаторых іншых краінах).

2. перан. Абывацель, мешчанін.

[Ням. Bürger.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЮ́РГЕР ((Bürger) Готфрыд Аўгуст) (31.12.1747, Мольмерсвендэ, каля г. Гарцгеродэ, Германія — 8.6.1794),

нямецкі паэт. Прадстаўнік руху «Бура і націск», блізкі да «гётынгенскай садружнасці паэтаў». Родапачынальнік ням. і еўрап. літ. балады. Прыхільнік нац. самабытнага мастацтва, адзін з першых увёў нар. песенны лад у ням. паэзію. Лепшыя балады Бюргера напісаны ў 1773—75: «Граф-разбойнік», «Сон беднай Зусхен», «Дзікі паляўнічы», «Ленора». Вяршыня паліт. лірыкі — верш «Селянін — свайму найсвятлейшаму тырану». Бюргеру належыць адна з апрацовак паданняў пра барона Мюнхгаўзена (1786). Аўтар эсэ «Аб распаўсюджанасці паэзіі ў народзе» (1777—78), эпіграм.

Тв.:

Рус. пер. — Ленора // Зарубежная поэзия в переводах В.​А.​Жуковского. М., 1985. Т. 2;

Удивительные путешествия на суше и на море, военные походы и веселые приключения барона фон Мюнхгаузена... М., 1985.

Літ.:

Лозинская Л.Я. Бюргер // История немецкой литературы. М., 1963. Т. 2.

Г.​В.​Сініла.

т. 3, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бю́ргер

(ням. Bürger)

1) гараджанін у сярэдневяковай Еўропе;

2) перан. абывацель, мешчанін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Бюргер Г. А. 2/505

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

burgher [ˈbɜ:gə] n. dated гараджа́нін; бю́ргер

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Патры́цый ’прадстаўнік родавай знаці (у Рыме)’, ’багаты бюргер (у Германіі)’, ст.-бел. патрицый (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. patrycyjusz ’тс’, якое з лац. patricius ’старажытнарымскі шляхціц’ (Булыка, Лекс. запазыч., 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«БУ́РА І НА́ЦІСК»

(«Sturm und Drang»),

грамадска-літ. рух у Германіі ў 1700—80-я г. (назва ад аднайм. драмы ням. пісьменніка Ф.​М.​Клінгера; 1776). Найб. значныя прадстаўнікі: І.​В.​Гётэ і Ф.​Шылер (ранні перыяд творчасці), Клінгер, Я.М.​Р.​Ленц, Г.​Л.​Вагнер, Г.​А.​Бюргер, К.Ф.​Д.​Шубарт, І.​Г.​Фос. Для творчай практыкі пісьменнікаў «Бура і націск» характэрны пераважна зварот да драматургіі. Яны выступілі з рэзкім пратэстам супраць сац. несправядлівасці, дэспатызму феадалаў, рэліг. і саслоўных ланцугоў грамадства, адстойвалі права асобы на годнасць і свабоднае развіццё. У процілегласць асветніцкаму рацыяналізму і нарматыўнай эстэтыцы класіцызму «бурныя геніі» супрацьпаставілі ідэю самабытнага ва ўсіх праявах «характэрнага мастацтва», патрабавалі адлюстравання моцных пачуццяў, гераічных учынкаў, характараў, не зломленых дэспатычным рэжымам, абвяшчалі культ «арыгінальнага генія» — мастака-творцы. Літ. ўзорамі для іх былі паэмы Гамера і трагедыі У.​Шэкспіра. Вырашальнае значэнне ў станаўленні эстэтыкі «Буры і націску» мелі думкі І.​Г.​Гердэра пра нац. своеасаблівасць мастацтва і яго нар. карані, пра ролю фантазіі і эмацыянальнага пачатку. Моцны пратэст супраць несправядлівасці, характэрны для творчасці прадстаўнікоў руху, дазволіў ням. Асветніцтву ўзняцца да ўзроўню нац.-вызв. задач эпохі.

Літ.:

Неустроев В.П. «Буря и натиск» // Неустроев В.П. Немецкая литература эпохи Просвещения. М., 1958.

А.​С.​Шаўчэнка.

т. 3, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)