Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бучм., рыб. ве́рша ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
буч, ‑а, м.
Рыбалоўная снасць, сплеценая звычайна з лазовых дубцоў у выглядзе вузкага круглага каша з лейкападобным уваходам; верша; нерат. У іх раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны, На рэчцы загарадзь паправіць І новы буч яшчэ паставіць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Буч 2/490; 9/203
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БУЧ,
традыцыйная бел. рыбалоўная прылада; сплеценая з дубцоў або зробленая з драніцы камера конусападобнай ці цыліндрычнай формы. У конусным бучы мелася адна лейкападобная перагародка (горла), у цыліндрычным — дзве. Рыба пранікала ў буч праз лаз у горле, якое адначасова перашкаджала выходзіць ёй назад. З аднагорлавых бучаў улоў вымалі праз адтуліну ў вузкім яго канцы (у час лоўлі яе закрывалі коркам, травой, сенам), у двухгорлавым рабілі дзверцы. Аднагорлавы буч прызначаўся толькі для лоўлі рыбы, двухгорлавы — пераважна для ракаў. У вадаёме бучы устанаўлівалі пры дапамозе калкоў. Бучы былі пашыраны па ўсёй Беларусі.
І.М.Браім.
Буч аднагорлавы. Пінскі краязнаўчы музей.Буч двухгорлавы. Вёска Пескі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
буч
(літ. bùčias)
рыбалоўная снасць, сплеценая з лазовых дубцоў або з драніцы ў выглядзе вузкага круглага каша з лейкападобным уваходам; верша, нерат.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Буч1 ’верша’ (БРС, Сцяшк. МГ), ’сець’ (Маш., 36), ’прылада, зробленая з дубцоў для лоўлі рыбы’ (КЭС, лаг.), ’сажалка, дзе можна лавіць рыбу’. Рус.дыял. (зах.) буч ’тс’, польск.дыял.bucz ’тс’. Звычайна лічыцца запазычаннем з літ. мовы (літ.bùčias, bùčius ’тс’ < лат.bucis ’кошык, сплецены з вербавых пруцікаў’; уласна літ. форма bukìs ’род рыбацкай сеці’, гл. Фрэнкель, 61), параўн. яшчэ Варш. сл., 1, 225. Падрабязна аб усёй праблематыцы Урбуціс, Baltistica, V (1), 51–52.
Буч2 ’пасудзіна з саломы, шытая дубцамі, для мукі’ (КЭС, лаг., Янк. Мат.). Можна меркаваць, што слова таго ж паходжання, што і буч1 ’верша (плеценая карзіна)’. Так Урбуціс, Baltistica, V (1), 51–52. Наўрад ці можна думаць пра іншае паходжанне слова (напр., пра запазычанне з с.-в.-ням.butschen ’бочка для засолкі’ або пра сувязь з укр.бу́ша ’цыліндрычная пасудзіна для салення рыбы’ < ням.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ве́ршаж., рыб.буч, род. бу́ча м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)