БУТЫ́ЛАВЫЯ СПІРТЫ́, бутанолы,
аліфатычныя насычаныя спірты, C4H9OH. Вядомы 4 ізамерныя бутанолавыя спірты: 1-бутанол (першасны); 2-бутанол (другасны); 2-метыл-1-прапанол (ізабутылавы); 2-метыл-2-прапанол (трацічны).
Бясколерныя вадкасці са спіртавым пахам, tкіп 117,4 °C, шчыльн. 809,9 кг/м³ (першасны бутанолавы спірт), трацічны бутанолавы спірт — цвёрдае рэчыва з пахам цвілі, tпл 25,5 °C, 82,5 ºС, шчыльн. 788,7 кг/м³ (20 ºС). Раствараюцца ў вадзе і арган. растваральніках. Ізабутылавы вылучаюць з сівушнага алею перагонкай, астатнія атрымліваюць сінтэтычна. Выкарыстоўваюцца як растваральнікі ў лакафарбавай прам-сці, для сінтэзу арган. рэчываў, у вытв-сці пластыфікатараў, пестыцыдаў, лек. сродкаў.
т. 3, с. 361
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
буты́лавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
буты́лавы |
буты́лавая |
буты́лавае |
буты́лавыя |
| Р. |
буты́лавага |
буты́лавай буты́лавае |
буты́лавага |
буты́лавых |
| Д. |
буты́лаваму |
буты́лавай |
буты́лаваму |
буты́лавым |
| В. |
буты́лавы (неадуш.) буты́лавага (адуш.) |
буты́лавую |
буты́лавае |
буты́лавыя (неадуш.) буты́лавых (адуш.) |
| Т. |
буты́лавым |
буты́лавай буты́лаваю |
буты́лавым |
буты́лавымі |
| М. |
буты́лавым |
буты́лавай |
буты́лавым |
буты́лавых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ІЗАБУТЫ́ЛАВЫ СПІРТ,
гл. ў арт. Бутылавыя спірты.
т. 7, с. 174
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)