бурачко́вы, -ая, -ае.

Колеру чырвоных буракоў.

Б. шалік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бурачко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бурачко́вы бурачко́вая бурачко́вае бурачко́выя
Р. бурачко́вага бурачко́вай
бурачко́вае
бурачко́вага бурачко́вых
Д. бурачко́ваму бурачко́вай бурачко́ваму бурачко́вым
В. бурачко́вы (неадуш.)
бурачко́вага (адуш.)
бурачко́вую бурачко́вае бурачко́выя (неадуш.)
бурачко́вых (адуш.)
Т. бурачко́вым бурачко́вай
бурачко́ваю
бурачко́вым бурачко́вымі
М. бурачко́вым бурачко́вай бурачко́вым бурачко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бурачко́вы разг. (о цвете) бордо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бурачко́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Падобны па колеру па бурак, лілова-чырвоны. Па шырокіх прагалках, што трапляліся на даўніх лесасеках, бурачковым аксамітам рассцілаліся круговіны дзікай канюшыны. Машара. — А вы што, прыезджы? — звярнулася другая, ніжэйшая, з рудаватымі валасамі і бурачковага колеру шчокамі, відаць, радая выпадку пазнаёміцца з маладым чалавекам. Сапрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рабіно́вы ’аранжавы’ (брасл., Сл. ПЗБ). Колеру ягад рабіны, аналагічна малі́навы, бэ́завы, бурачко́вы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брандзо́выбурачковы (пра колер)’ (Жд.). Запазычанне з польск. brązowy ’бронзавы колер’. Аб запазычанні сведчыць націск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бура́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да буракоў. Бурачны ліст. Бурачныя цыбуры. // Прыгатаваны з буракоў, з буракамі. Бурачны квас.

2. Лілова-чырвоны, колеру чырвоных буракоў, бурачковы. Промень на захадзе з чырвона-палаючага рабіўся бурачным. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Баршчо́выбурачковы (аб колеры)’ (Нас.). У ст.-бел. з XVII ст. (Нас. гіст., Булыка, Запазыч.). Ст.-укр. (з XVII ст.) барщевый, барщовый ’ярка-чырвоны’. Запазычанне з польск. barszczowy (ад barszcz, прасл. bъrščь, гл. боршч).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wine

[waɪn]

1.

n.

1) віно́ n.

2) цёмна-чырво́ны, бардо́вы, бурачко́вы ко́лер

2.

v.t.

частава́ць віно́м

They were wined and dined — Іх кармі́лі-паі́лі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

МО́ТАЛЬСКІ СТРОЙ,

традыцыйны комплекс бел. нар. адзення ў Зах. Палессі. Бытаваў у 19—1-й пал. 20 ст. на невял. тэр. Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. (вёскі Моталь, Тышкавічы, Асаўніца). Аснову летняга касцюма жанчын складалі кашуля, спадніца, фартух, гарсэт. Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, прышытымі па аснове, са шматлікімі складкамі вакол стаячага каўняра. Тыповым прыёмам аздаблення былі звычайныя строчкі, уручную прашытыя чорнай баваўнянай ніткай упоперак стаячага каўняра, манжэты. Спадніца — гладкафарбаваны, бурачковы ці чырвоны андарак або палатнянік з белага кужалю, сабранага па лініі таліі на матузок. Фартух кроілі з 4 полак кужэльнага палатна, якія злучалі дэкар. швом, што дазваляла насіць яго на два бакі. Арнамент натыкання вызначаўся дробным малюнкам чырвонага, чырвона-чорнага, блакітна-чырвона-чорнага геам. або расліннага арнаменту. Гарсэт шылі з чырвонага фабрычнага сукна, з серабрыстай парчы, аздаблялі нашыўкамі тасьмы-галуна, стужак, пацерак, запраўлялі яго ў спадніцу і падпяразвалі шырокім бурачкова-чырвоным поясам ручнога пляцення. Галаўны ўбор — моцна накрухмаленая намітка, завітая на каробачку з чапцом, аздобленая кветкамі па баках або паўкругам спераду. Мужчынскае адзенне складалі нагавіцы і кашуля навыпуск, падперазаныя шырокім плеценым поясам з кутасамі, галаўны ўбор — саламяны брыль, магерка. Верхняе адзенне — світка, катанка, куртка з чорнага валенага сукна, аздобленая цёмна-сіняй аблямоўкай, з бакавымі клінамі-«вусамі». Прыгожым маст. аздабленнем вылучаліся аўчынныя кажушкі і паўкажушкі (гл. Мотальскія кажухі).

М.​Ф.​Раманюк.

Да арт. Мотальскі строй. Летняе традыцыйнае адзенне жанчын. Вёска Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл. 1930-я г.

т. 10, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)