бульбя́нік, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -у, зб. Націнне бульбы.

Б. пажоўк.

2. -а. Аладка з дранай сырой бульбы; дранік.

Напячы бульбянікаў.

3. -а. Той, хто вельмі любіць бульбяныя стравы (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бульбя́нік

‘бацвінне бульбы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. бульбя́нік
Р. бульбя́ніку
Д. бульбя́ніку
В. бульбя́нік
Т. бульбя́нікам
М. бульбя́ніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бульбя́нік

‘аладка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бульбя́нік бульбя́нікі
Р. бульбя́ніка бульбя́нікаў
Д. бульбя́ніку бульбя́нікам
В. бульбя́нік бульбя́нікі
Т. бульбя́нікам бульбя́нікамі
М. бульбя́ніку бульбя́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бульбя́нік м.

1. (род. бульбя́ніку) карто́фельная ботва́ ж.;

2. разг. (род. бульбя́ніка) люби́тель карто́шки;

3. (род. бульбя́ніка) карто́фельная ола́дья

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бульбя́нік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у, зб. Бацвінне бульбы, цяўнік. Выраслы бульбянік закрываў малога амаль да плеч. Мележ. Жалезнымі граблямі дзядзька Іван зграбае апалае лісце і прэлую траву і кідае на кучу сухога бульбяніку. Васілевіч.

2. ‑а. Аладка з дранай сырой бульбы; тое, што і дранік. З рук у рукі .. нам пачалі перадаваць ежу. Яйкі і хлеб, мяса і загорнутыя ў капуснае лісце бульбянікі. Мехаў.

3. толькі мн. (бульбя́нішчы, ‑аў). Беларуская страва, прыгатаваная з варанай тоўчанай бульбы ў выглядзе галушак.

4. ‑а. Разм. Пра таго, хто харчуецца пераважна бульбай. На снеданне — дранікі, Бабка — на абед. Называў бульбянікамі Магілёўцаў свет. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бульбя́нік м.

1. (аладка, дранік) Kartffelpuffer m -s, -;

2. (бацвінне бульбы) Kartffelkraut n -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бульбо́ўнік, -у, м., зб.

Тое, што і бульбянік (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бульбо́ўнік, -ку м., см. бульбя́нік1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

картафля́нік и картапля́нік м., обл., см. бульбя́нік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарбу́знік, ‑у, м.

Гарбузовае націнне. Шоргаючы нагамі, паволі ішлі [жанчыны] праз гарбузнік і бульбянік, сцяблы якіх чапляліся за ногі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)