булава́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. булава́ була́вы
Р. булавы́ була́ў
Д. булаве́ була́вам
В. булаву́ була́вы
Т. булаво́й
булаво́ю
була́вамі
М. булаве́ була́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

булава́, -ы́, мн. була́вы і (з ліч. 2, 3, 4) булавы́, була́ў, ж.

1. Кароткае жазло з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара або васьмігранніка (гіст.).

Атаманская б.

І да булавы трэба галава (прыказка).

2. Гімнастычны ручны снарад, які мае выгляд бутэлькі з патаўшчэннем на вузкім канцы.

Практыкаванні з булавой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

булава́ в разн. знач. булава́, -вы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

булава́ ж.

1. в разн. знач. булава́; (старинное оружие — ещё) па́лица;

2. перен., бран. балда́ м. и ж., чурба́н м.;

і да ~вы́ трэ́ба галава́посл. голова́ во вся́ком де́ле нужна́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

булава́, ‑ы; мн. булавы, ‑лаў; ж.

1. Гіст. Дубінка з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара або васьмігранніка, якая служыла даўней зброяй; паліца. [Мікола:] — Гэта, брат, тая самая булава, з якой яшчэ асілак Машэка ваяваў з панамі. Брыль.

2. Гіст. Кароткая палка з шарападобным патаўшчэннем на канцы, якая ў казакоў, на Украіне і ў Польшчы служыла знакам вярхоўнай улады. Гетманская булава. □ І сказаў Багдан Хмяльніцкі, Узмахнуўшы булавой: — Слава рускаму народу, Шлях наш з роднаю Масквой. Астрэйка.

3. Гімнастычная прылада, якая мае выгляд бутэлькі з патаўшчэннем на вузкім канцы.

4. перан. Лаянк. Пра някемлівага, неразумнага чалавека. [Сымон:] — Малады Жук — булава, ды стары хадовы чалавек, з ім без суда не абыдзешся. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУЛАВА́,

1) старадаўняя халодная зброя блізкага бою. Мела форму паліцы (даўж. каля 0,5—0,6 м) з каменнай або металічнай галоўкай. Дзяржанне звычайна драўлянае з накладнымі металічнымі пласцінамі. Шырока выкарыстоўвалася ў краінах Стараж. Усходу ў сярэднія вякі, на Русі ў 13—17 ст. На Беларусі паводле археал. раскопак вядомая з канца неаліту, у бронзавым веку булавы выраблялі з каменнай або касцяной галоўкай шарападобнай або 4-раговай формы, з 10—11 ст. — бронзавыя, свінцовыя і жалезныя булавы разнастайнай формы.

2) У краінах Усходу, Зах. Еўропы з 13 ст., у Рус. дзяржаве, Вял. кн. Літоўскім, Рэчы Паспалітай з 15 ст., у запарожскіх казакоў у 16—18 ст. — сімвал улады. Б. аздаблялі каштоўнымі камянямі і металамі. У скарбніцы нясвіжскіх Радзівілаў у 17 ст. захоўвалася Б. «гетманская, апраўленая золатам, бірузой і рубінамі».

3) Прылада для практыкаванняў у мастацкай гімнастыцы.

т. 3, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

булава́ ж гіст

1. (зброя) Kule f -, -n

2. (знак вярхоўнай улады) Stab m -(e)s, Stäbe;

ге́тманская булава́ Htmanstab m;

3. спарт Kule f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

булава

Том: 2, старонка: 246.

img/02/02-246_1241_Булава.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Булава́булава’ (БРС), ’булдавешка’ (Сцяшк. МГ). Рус. булава́, укр. булава́, польск. buława. Фасмер (1, 237) лічыць, што гэта вытворнае ад слав. *bula ’гуз, шышка, булдавешка’. Слаўскі (50) думае пра запазычанне. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 221. Сюды і була́ўка ’біч у цэпе’ (ДАБМ, 828).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́лица булава́, -вы́ ж.; (палка) па́лка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)