будзё́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. будзё́нны будзё́нная будзё́ннае будзё́нныя
Р. будзё́ннага будзё́ннай
будзё́ннае
будзё́ннага будзё́нных
Д. будзё́ннаму будзё́ннай будзё́ннаму будзё́нным
В. будзё́нны (неадуш.)
будзё́ннага (адуш.)
будзё́нную будзё́ннае будзё́нныя (неадуш.)
будзё́нных (адуш.)
Т. будзё́нным будзё́ннай
будзё́ннаю
будзё́нным будзё́ннымі
М. будзё́нным будзё́ннай будзё́нным будзё́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

будзённы прям., перен. бу́дничный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

будзённы, ‑ая, ‑ае.

1. Не святочны, будны. Быў звычайны будзённы дзень, калі Паходны прынеслі з Лашыч паведамленне ад Ваўчка. Хадкевіч. // Прызначаны на штодзень. На сцяне вісела будзённая вопратка. Гартны. // Штодзённы, звычайны. Колькі радасці можна знайсці ў звычайным будзённым жыцці. Мурашка. А чым мяне сустрэне бераг новы — Будзённым тлумам, навізною спраў? Панчанка.

2. перан. Сумны, аднастайны. [Рыма:] — Ты таксама вершы пішаш? Люблю паэтаў, яны непасрэдныя, шчырыя, не такія, як усе, будзённыя. Сабаленка. Пытанняў.. нарадчыца чуе за дзяжурства дзесяткі, яны — самыя будзённыя, як і адказы на іх. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУДЗЁННЫ Сямён Міхайлавіч

(25.4.1883, хутар Казюрын Пралетарскага р-на Растоўскай вобл. — 26.10.1973),

савецкі ваенны і дзярж. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1935), тройчы Герой Сав. Саюза (1958, 1963, 1968). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932). Удзельнік рус.-японскай і 1-й сусв. войнаў (быў узнагароджаны 4 Георгіеўскімі крыжамі). Летам 1917 разам з Каўказскай кав. дывізіяй прыбыў у Мінск, выбраны старшынёй палкавога і чл. дывізіённага к-таў. Пад кіраўніцтвам Будзённага 1-я брыгада Каўказскай дывізіі разам з рэўкомам аршанскіх чыгуначнікаў раззброіла 5 эшалонаў карнілаўскай «дзікай» дывізіі, якая праз Оршу накіроўвалася на барацьбу з рэв. Петраградам. У час. грамадз. вайны сфарміраваў у 1918 конны атрад, які перарос у дывізію. З 1919 камандзір у Чырв. Арміі коннага корпуса і створанай на яго базе Першай Коннай арміі. У Вял. Айч. вайну камандуючы групай армій рэзерву Галоўнакамандавання, галоўнакамандуючы войскамі Паўд.-Зах. і Паўн.-Каўказскага напрамкаў, камандуючы Зах. рэзервовым і Паўн.-Каўказскім франтамі, кавалерыяй Узбр. Сіл СССР. Канд. у чл. ЦК КПСС у 1934—39 і з 1952. Чл. ЦК КПСС у 1939—52. Чл. ВЦВК, ЦВК СССР. Дэп. Вярх. Савета СССР з 1937. Чл. Прэзідыума Вярх. Савета СССР з 1938. Адзін з арганізатараў масавых рэпрэсій 1930 — пач. 1950-х г. сярод ваенных.

т. 3, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

будзённы

1. wrktag(e)s-. wrktäglich:

2. перан. lltags-, lltäglich:

будзённае жыццё lltagsleben n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бу́дзень, -дня, мн. бу́дні, -яў, м.

1. Не святочны дзень.

Сустрэцца ў б.

2. перан. Штодзённае жыццё.

Цяжкія будні вайны.

|| прым. будзённы, -ая, -ае і бу́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Будзённы С. М. 2/451, 602; 3/243, 589, 590; 4/312, 531; 5/199, 347, 450; 6/68; 9/234, 298

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

празаі́чны, -ая, -ае.

1. гл. проза.

2. Будзённы, абмежаваны дробнымі жыццёвымі інтарэсамі.

Празаічныя турботы.

|| наз. празаі́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свято́чны, -ая, -ае.

1. гл. свята.

2. Не будзённы, прыгожы, прыбраны.

С. касцюм.

3. перан. Урачыста-ўзнёслы, шчаслівы.

С. настрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штодзённы, -ая, -ае.

1. Які бывае кожны дзень.

Штодзённая гімнастыка.

Займацца штодзённа (прысл.).

2. Звычайны, будзённы.

Штодзённая вопратка.

|| наз. штодзённасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)