Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
форт, ‑а, М ‑рце; мн. фарты, ‑оў; м.
Асобнае ўмацаванне ў сістэме крапасных збудаванняў; невялікая крэпасць. Устала сонца над шырокім Бугам. У люстры хваль адбіліся жыты І воблакі, што праплываюць цугам, І крэпасці разбітыя фарты.Танк.
[Фр. fort.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыду́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прыдушыць.
2.узнач.прым. Прыглушаны, здаўлены (пра голас, гукі і пад.). З захаду даносіўся прыдушаны грукат, мільгала бліскавіца.Маўр.Над Бугам мёртвая цішыня, толькі там, пад лазнякамі, чуюцца прыдушаныя ўсплёскі вады.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЛЕ́СКАЕ ВАЯВО́ДСТВА,
адм.-тэр. адзінка ў Польшчы на тэр.Зах. Беларусі. Існавала ў 1921—39. Утворана 1.3.1921. Пл. 36,8 тыс.км², нас. 1131,4 тыс.чал. (1931). Цэнтр — г. Брэст-над-Бугам. Падзялялася на 10 паветаў: Брэсцкі, Драгічынскі, Камень-Кашырскі, Кобрынскі, Косаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Пружанскі, Сарненскі, Столінскі. Пасля ўключэння Зах. Беларусі ў склад БССР (1939) на тэр. П.в. ў снеж. 1939 утвораны Брэсцкая і Пінская вобл. Сарненскі і Камень-Кашырскі пав. ўвайшлі ў Валынскую вобл. Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 16—20 ст. Утвораны ў 1520 у Падляшскім, з 1566 у Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. У крыніцах 16—17 ст. на старабел. мове Берасцейскі павет. Цэнтр — г.Брэст (Берасце, Бярэсце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам). З 1795 у складзе Рас. імперыі: у Слонімскай, з 1797 у Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губ.Пл. павета 4893,2 км², нас. 218,4 тыс.чал. (1897). У 1921—39 у Палескім ваяводстве ў Польшчы. 4.12.1939 уключаны ў склад Брэсцкай вобласціБССР. 15.1.1940 скасаваны, вобласць падзелена на раёны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭ́РА ((Żera) Караль Антоні) (1.9.1743, в. Тварогі Выпыхі, Бельскае ваяв., Польшча — пасля 1798),
польскі пісьменнік. Адукацыю атрымаў у Драгічыне над Бугам (Польшча), потым у Пінску, дзе ў 1765 прыняў духоўны сан. Доўгі час жыў у Сянно. Аўтар зборніка бел., польскіх і лац. фацэцый (анекдотаў) «Безліч рэчаў, торба смеху, гарох з капустай, а кожны сабака з другой вёскі...» (распаўсюджваўся ў рукапісах). Многія анекдоты, пераважна антыпрыгонніцкага і антыклерыкальнага зместу, запісаны на Беларусі і бел. мове. Па розных копіях зборнік Ж. выдадзены З.Глогерам у Варшаве (1893).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛГРА́ДСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1793БЯЛГРА́ДСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1739. Падпісаны 29 вер. ў Бялградзе паміж Расіяй і Турцыяй, завяршыў руска-турэцкую вайну 1735—39. Паводле дагавора за Расіяй замацавана права на Азоў, Запарожжа, землі паміж Паўд.Бугам і Северскім Данцом. За Турцыяй засталіся Сербія і Малая Валахія. Вялікая і Малая Кабарда прызнаваліся нейтральнымі. Расіі забаранялася трымаць флот на Азоўскім і Чорным морах, гандаль на Чорным м. яна магла весці толькі на тур. караблях. Умовы міру не адпавядалі поспехам рус. войск і не вырашалі гал. задачы рус. дыпламатыі — атрыманне выхаду да Чорнага м. Ануляваны Кючук-Кайнарджыйскім мірам 1774.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РЛЕНКА (Соф’я Уладзіміраўна) (н. 17.7.1924, г. Варонеж, Расія),
бел. вучоны ў галіне фітапаталогіі, мікалогіі і аховы раслін. Д-рбіял.н. (1975), праф. (1991). Скончыла Варонежскі ун-т (1947). У 1960—96 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні хвароб інтрадукаваных раслін, рэгуляцыі фітапаталагічнай сітуацыі ў штучных фітацэнозах, біятэхналагічных праблемах.
Тв.:
Указатель возбудителей болезней цветочно-декоративных растений. Вып. 7. Л., 1980 (разам з Г.А.Дзьякавай);
Устойчивость древесных интродуцентов к биотическим факторам. Мн., 1988 (разам з А.І.Блінцовым, Н.А.Панько);
Болезни и вредители клюквы крупноплодной. Мн., 1996 (разам з С.У.Бугам).