ТКАЧУ́К Васіль Мітрафанавіч (н. 11.9.1926, в. Мінькаўцы Андрушэўскага р-на Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1961). Працуе ў галіне станковай графікі. Творы адметныя выразнасцю і лаканічнасцю, прасякнуты пачуццём часу: «Стары парк» (1964), «Раўбічы» (1968), «Зіма» (1982), «Зімовая цішыня» і «Хвоі над Нёманам» (абодва 1983), «Партрэт Я.Купалы» і «Партрэт Я.Коласа» (абодва 1984—85), «Безыменная вышыня» (1989), «Іней» (1994), «Плошча Перамогі» і «Світанак над Мінскам» (абодва 1996); серыі «На Прыпяці» (1961), «На Палессі» (1962), «Гродзенскі азотнатукавы завод» (1965), «Мінск будуецца» (1961—67), «На будаўніцтве Лукомскай ДРЭС» (1967), «Крэпасць над Бугам» (1961—86), «Стары Мінск» (1975—86), «На радзіме Янкі Купалы» (1980—83), «Сталявары» (1989).
Л.Ф.Салавей.
В.Ткачук. «Цярэспальскія вароты». З серыі «Крэпасць над Бугам». 1985.