Брылёк ’1/100 вядра’ (Інстр. III), «особого рода рюмка, вроде небольшого стакана с разогнутыми вверху краями, вместимостью 1/100 ведра; служит меркою водки» (Мядзв.). Рус. (Дон) брылик ’від пасудзіны’. Ад брыль ’галаўны ўбор’ (па падабенству, гл. СРНГ, 3, 217 пад брыль: этымалогія Папова, 1855 год).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брыль1 ’казырок летняй шапкі; шляпа’ (Касп., Бяльк., Бір. Дзярж., Шн., Гарэц., Інстр. I, Тарн., Маш., БРС, КЭС, лаг., Мядзв.). Укр.бриль. Запазычанне з польск.bryl ’тс’ (якое лічыцца запазычаннем з італ.ombrello ’парасон’; Варш. сл., 1, 215). Рыхардт, Poln., 37; Фасмер, 1, 214; Рудніцкі, 208 (лічыць, што польск.bryl < укр. < італ.?); Бернекер, 93.