Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
бруха́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Таўстапузы, з вялікім жыватом. Шайдоб кінуў у сенцы сякеру і пайшоў у хлеў. Пагладзіў брухатую кабылу.Федасеенка./уперан.ужыв.Далёка ў полі стаялі брухатыя самалёты — тут быў аэрадром.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
abdominous
[æbˈdɑ:mɪnəs]
adj.
бруха́ты, пуза́ты
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
brzuchaty
брухаты, пузаты
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
◎ Ке́ндзюх ’страўнік з начынкай’ (Мат. Гом.), ’брухаты, пузач’ (Нар. лекс.). Гл. кіндзюк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Клундзю́к ’страўнік, начынены мясам’ (гл. кіндзюк) (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ.skilandziukas ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 480), ’тоўсты, брухаты’ (параўн. таксама кіндзюк) (З нар. сл.), ’сляпая кішка ў кабана’ (Нар. сл.). Кантамінацыя кіндзюк і клунак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЯЛО́Ў Аляксандр Аляксандравіч
(11.1.1921, Масква — 23.3.1985),
бел. акцёр. Засл.арт. Беларусі (1977). Сцэн. творчасць пачаў у самадзейнасці. З 1965 у Дзярж. рускім драм. т-ры Беларусі. Характарны акцёр. Сярод роляў: Кураслепаў («Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Андрэй Размётнаў («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Сарафанаў («Старэйшы сын» А.Вампілава), Брухаты, Мрачны («Энергічныя людзі» і «А раніцой яны прачнуліся» В.Шукшына), Навасельцаў («Саслужыўцы» Э.Брагінскага і Э.Разанава), Джэкаб («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Бутон («Мальер» М.Булгакава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бабухі́ ’вантробы, трыбухі’ (Гарэц.). Мабыць, гукапераймальнае, як і слав.bebech‑ ’тс’ (укр.бе́бехи ’вантробы’, бебе́хнути ’падаць (з шумам)’, польск.bebechy ’вантробы’, параўн. і ўкр.бабешки ’трыбухі жывёлы’). Форма бабухі́ вельмі падобная да ўкр.лемк.бабуха́тий ’пузаты, брухаты’. Параўн. Ільінскі, РФВ, 62, 237; Слаўскі, 29; Рудніцкі, 95. Гл. яшчэ бэ́бахі.