бра́таўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бра́таўка бра́таўкі
Р. бра́таўкі бра́тавак
Д. бра́таўцы бра́таўкам
В. бра́таўку бра́таўкі
Т. бра́таўкай
бра́таўкаю
бра́таўкамі
М. бра́таўцы бра́таўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бра́таўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.

Аднагадовая травяністая расліна сямейства залознікавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Братаўка (род раслін) 2/395

- » - дуброўная 2/395 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БРА́ТАЎКА (Melampyrum),

род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 6 відаў. Найчасцей трапляюцца братаўка дуброўная, або Іван-ды-Мар’я (M. nemorosum), братаўка польская (M. polonicum) і братаўка лугавая (M. pratense); растуць у лясах, хмызняках, на палянах, лугах і балотах. Больш рэдкія віды: братаўка грабеньчатая (M. cristatum), трапляецца на поймавых лугах і ў хмызняках; братаўка лясная (M. sylvaticum) — у лясах пераважна ў паўн. і зах. раёнах; братаўка палявая (M. arvense) — рэдкая занесеная расліна, расце каля дарог і на палях.

Аднагадовыя травяністыя паўпаразітныя расліны з прамастойным простым або разгалінаваным сцяблом і слаба развітым коранем, на якім размешчаны гаўсторыі. Лісце супраціўнае ці амаль супраціўнае, ад лінейнага да лінейна-яйцападобнага, суцэльнае і суцэльнакрайняе. Кветкі жоўтыя, ружовыя або белаватыя, размешчаны па адной у пазухах буйных лістападобных, часта ярка афарбаваных прыкветкаў, сабраны ў канцавыя гронка- ці коласападобныя суквецці. Плод — сціснутая з бакоў каробачка з 2 створкамі. Дэкар., лек., меданосныя і ядавітыя (насенне мае ядавітыя алкалоіды і гліказід рынанцін) расліны; некаторыя віды — пустазелле.

т. 3, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

брато́ўка и бра́таўка ж., бот. марья́нник м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агняцве́т, -у, Ме́це, м.

1. Аднагадовая травяністая расліна з жоўтымі кветкамі; братаўка (братоўка).

2. Агульная назва каштоўных камянёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ІВА́Н-ды-МА́Р’Я,

кветкавая расліна, гл. ў арт. Братаўка.

т. 7, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

агняцве́т, ‑у, М ‑цвеце, м.

1. Тое, што і братаўка.

2. Агульная назва дарагіх камянёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

огнецве́т м., обл. агняцве́т, -ту м., бра́таўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зало́знікавыя, ‑ых.

Сямейства двухдольных злучанапялёсткавых раслін, пераважна траў і паўкустоў, да якіх адносяцца братаўка, званец, увярэднік і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)