браняно́сец, -но́сца, мн. -но́сцы, -но́сцаў, м.

1. Вялікі браніраваны ваенны карабель з магутнай артылерыяй на борце (гіст.).

2. Млекакормячая жывёліна сямейства непаўназубых, пакрытая панцырам з акасцянелых скураных шчыткоў, якая жыве ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

браняно́сец

‘карабель’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. браняно́сец браняно́сцы
Р. браняно́сца браняно́сцаў
Д. браняно́сцу браняно́сцам
В. браняно́сец браняно́сцы
Т. браняно́сцам браняно́сцамі
М. браняно́сцы браняно́сцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

браняно́сец

‘жывёліна’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. браняно́сец браняно́сцы
Р. браняно́сца браняно́сцаў
Д. браняно́сцу браняно́сцам
В. браняно́сца браняно́сцаў
Т. браняно́сцам браняно́сцамі
М. браняно́сцы браняно́сцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

браняно́сец, -сца м., воен., зоол. бронено́сец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

браняно́сец, ‑носца, м.

1. Вялікі браніраваны ваенны карабель з магутнай артылерыяй на борце. Браняносец «Пацёмкін». □ Сёмка-матрос, жартуючы, назваў параход браняносцам. Лынькоў.

2. Млекакормячая жывёліна, накрытая рагавым панцырам з акасцянелых скурных шчыткоў (водзіцца ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Браняносец (жывёла) 2/19

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Браняносец (ваен.) 3/393; 4/296

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БРАНЯНО́СЕЦ,

асноўны баявы карабель 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Былі ў флатах многіх краін. Паводле спосабаў аховы на іх артылерыі падзяляліся на казематныя, брустверныя і вежавыя. Існавалі браняносцы берагавой абароны і эскадраныя.

Браняносцы берагавой абароны прызначаліся для баявых дзеянняў у прыбярэжных раёнах, уваходзілі ў склад ВМФ шэрагу краін да канца 2-й сусв. вайны. Мелі вежавую артылерыю 254-мм калібру і больш, водазмяшчэнне да 8 тыс. т, скорасць да 16 вузлоў (29,6 км/гадз). Эскадраныя браняносцы прызначаліся для вядзення бою ў складзе эскадры. Мелі 4 гарматы 305-мм калібру, 6—12 — 152-мм, шмат гармат малога (да 76 мм) калібру, 4—6 тарпедных апаратаў. Браня да 450 мм, водазмяшчэнне 10—17 тыс. т, скорасць да 18 вузлоў (33,3 км/гадз), далёкасць плавання да 8 тыс. міль (14,8 тыс. км). Пасля 1905 замест браняносцаў пачалі будаваць лінейныя караблі, а найб. дасканалыя эскадраныя браняносцы былі аднесены да класа лінкораў (браняносец «Пацёмкін», «Слава» і інш.).

Браняносец «Князь Пацёмкін-Таўрычаскі».

т. 3, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дрэдно́ўт, -а, М -но́ўце, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Вялікі браняносец, папярэднік сучаснага лінейнага карабля.

|| прым. дрэдно́ўтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бронено́сец​I мор. браняно́сец, -сца м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)